Кошт актываў Ілана Маска за два дні знізіўся на $50 млрд з-за падзення акцый кампаніі Tesla, што адбываецца другі дзень запар.

Гэта самае вялікае двухдзённае падзенне ў гісторыі індэкса Bloomberg Billionaires Index і самае вялікае аднадзённае падзенне, не лічачы зніжэння на $36 млрд актываў заснавальніка Amazon Джэфа Безаса пасля яго разводу ў 2019 годзе, піша РБК.
Усё пачалося з таго, што ў выходныя Маск спытаў у сваіх падпісчыкаў у Twitter, ці варта яму прадаць 10% сваёй долі ў кампаніі.
Затым з'явіліся навіны пра тое, што яго брат Кімбал прадаў акцыі проста перад апытаннем. У давяршэнне ўсяго ў аўторак раніцай выданне Insider паведаміла, што інвестар Майкл Бэры заявіў, што Маск, магчыма, хоча прадаць акцыі, каб пакрыць свае ўласныя даўгі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары