Усяго патроху1919

Кожны чацвёрты беларус мае залішнюю вагу або пакутуе ад атлусцення

Кожны чацвёрты беларус мае залішнюю вагу або пакутуе ад атлусцення, паведаміла на пасяджэнні круглага стала ў Мінску 30 ліпеня ўрач‑эндакрынолаг Алена Шышко.

Яна падкрэсліла, што гэта недакладныя звесткі, паколькі ў Беларусі існуе праблема ўліку людзей, якія маюць залішнюю вагу: у медыцынскай дакументацыі ўказваюцца перадусім іншыя захворванні пацыента, а атлусценне або залішняя вага згадваюцца ў апошнюю чаргу.

Між тым, паводле слоў Шышко, атлусценне і залішняя вага прыводзяць да захворванняў сардэчна‑сасудзістай сістэмы, апорна‑рухальнага апарату, страўнікава‑кішачнага тракту, а таксама да анкалагічных захворванняў.

Паводле інфармацыі эндакрынолага, 90% хворых на цукровы дыябет 2‑га тыпу пакутуюць ад атлусцення. Працягласць жыцця чалавека, які пакутуе ад атлусцення, скарачаецца на два гады, а калі яно ўскладнена цукровым дыябетам, то на восем гадоў.

Атлусценне ў Беларусі маладзее, заўважыла Шышко. Кожны дзесяты школьнік мае залішнюю вагу або атлусценне, аднак у параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы і ЗША гэта нядрэнны паказчык. У свеце прыкладна 122 млн. дзяцей школьнага ўзросту маюць залішнюю вагу. Урач падкрэсліла, што праблему залішняй вагі выклікае няправільнае харчаванне. У дзяцей яна ўзмацняецца раннім палавым выспяваннем.

Як адзначыла Шышко, у Беларусі недастаткова інфармацыі аб правільным харчаванні. Імкнучыся да аптымальнай вагі, людзі часта садзяцца на дыеты, якія падрываюць здароўе.

Паводле слоў нутрыцыёлага‑дыетолага, майстра міжнароднага класа па фітнесе Святланы Кашыцкай, у сваёй практыцы яна часта сустракаецца з людзьмі, якія не ведаюць, куды звярнуцца для вырашэння праблемы залішняй вагі.

Шмат у чым праблема звязана з тым, што ў краіне не рыхтуюць спецыялістаў па харчаванні, падкрэсліла Кашыцкая. Для атрымання кваліфікацыі нутрыцыёлага‑дыетолага неабходна вучыцца за мяжой, напрыклад у Расійскім інстытуце харчавання.

Здараецца, што парады ў галіне дыеталогіі даюць людзі, якія «прайшлі ўсяго толькі аднадзённы курс па здаровым харчаванні». Акрамя таго, людзям, якія маюць нейкія захворванні на фоне залішняй вагі або атлусцення, гарманальныя парушэнні, неабходна звяртацца да ўрачоў‑эндакрынолагаў.

Алена Шышко адзначыла, што часта лячыць тое або іншае захворванне, напрыклад артэрыяльную гіпертэнзію, можна толькі разам з паніжэннем вагі. Аднак у сістэме дзяржаўнай медыцыны на прыём аднаго пацыента эндакрынолагу адводзіцца ўсяго 12 хвілін: гэтага недастаткова, каб даць якасную кансультацыю па правільным харчаванні.

БелаПАН

Каментары19

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць