Эканоміка

Канец гісторыі пра судовых выканаўцаў і Чыжа: былы алігарх прызнаў доўг, а разлік правялі па хітрай схеме

Скончылася гісторыя, з-за якой дадому да былога алігарха Юрыя Чыжа прыходзілі судовыя прыставы і апісвалі маёмасць. У выніку Чыж прызнаў доўг перад былым менеджарам «Трайпла» Мікалаем Чукісавым і разлічыўся. «Наша Ніва» даведалася падрабязнасці.

Гэтая гісторыя пачалася ў 2015 годзе. Тады Юрый Чыж і яго сябар Уладзімір Япрынцаў вырашылі прадаць мытную кампанію «Аскаргатэрмінал», якая аказвала мытныя паслугі ў аэрапорце «Мінск». Было падобна, што без інвестыцый кампанія пачне генераваць страты.

Юрый Чыж, фота Сяргея Гудзіліна

Прадаваць кампанію даручылі тагачаснаму ўпраўляючаму «Аскаргатэрмінал» Мікалаю Чукісаву. Як стала потым вядома, на словах Чукісаў дамовіўся з Япрынцавым, што пры ўдалым правядзенні здзелкі грошы падзеляць на траіх, пісьмовай дамовы не складалі. Акцыі прадалі ў 2015-м за паўмільёна долараў.

Але ўжо праз гадзіну пасля падпісання дакументаў Япрынцава арыштавалі па заяве Чыжа. У выніку два бізнэсмены засталіся вінныя Чукісаву больш за сто тысяч даляраў. Але япрынцаўскую частку грошай за прададзеныя акцыі зняў з рахунка і патраціў Чыж. Чукісаў у выніку не атрымаў нічога.

Дом Чыжа ў Лагожаску

Гісторыя працягнулася ў 2019-м годзе. Тады Япрынцаў запатрабаваў з Чыжа сваю долю. А потым перадаў Чукісаву права патрабаваць гэты доўг. Той ім скарыстаўся.

Суд пастанавіў спагнаць з Чыжа сродкі. Спачатку ён юрыдычна абараняўся, але потым трапіў у ізалятар. На гэты час суд ужо наклаў забарону на аперацыі з домам Чыжа ў Лагожаску да моманту пагашэння доўга.

Потым судовыя выканаўцы прыйшлі апісваць маёмасць Чыжа. Яны з'яўляліся ў яго ў Лагожаску не адзін раз. Мы пісалі пра тое, што давераныя асобы былога алігарха не пускалі выканаўцаў на тэрыторыю, спускалі сабак і чапляліся да юрыдычных дробязяў.

Чытайце таксама: Маёмасць Чыжа зноў не вынеслі: першы раз выканаўцаў напалохалі сабакі, другі раз — работнікі «Трайпла»

Як паведамілі крыніцы «Нашай Нівы», цяпер эпапея скончылася: Чыж застаецца са сваёй маёмасцю, бо ў выніку прызнаў доўг перад Чукісавым.

Праўда, схема аказалася мудрагелістай, бо Чукісаў сам быў вінен «Трайплу» прыкладна тую ж самую суму, што і «Трайпл» яму. Але Чукісаў плаціў.

У выніку, у кастрычніку «Трайпл» прадаў доўг Чукісава нейкаму грамадзяніну Расіі, спадару Цітову, а затым Цітоў саступіў права спаганяць доўг Чыжу.

Потым юрысты «Трайпла» хадайнічалі аб замене спаганяльніка і правядзенні ўзаемаразліку паміж Чыжом і Чукісавым. Іншымі словамі, яны цяпер нічога адзін аднаму не вінныя. Узаемазалік правялі ў апошні дзень 2021 года.

Імаверна, прызнаць доўг Чыжа змусілі складаныя жыццёвыя абставіны, у якіх ён знаходзіцца, і якія патрабуюць ад яго закрыцця ўсіх сваіх фінансавых абавязкаў.

Нагадаем, Юрыя Чыжа затрымалі 15 сакавіка мінулага года. За што канкрэтна, невядома, але вось ужо амаль дзесяць месяцаў ён знаходзіцца за кратамі.

Юрый Чыж — некалі самы ўплывовы і набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Беларусі, чый бізнэс цяпер фактычна перастаў існаваць. «Трайпл» прызнаны банкрутам, а па кампенсацыю даўгоў стаіць чарга.

Чытайце таксама: Крыніцы: Чыжа кашмараць, бо лічаць, што ён схаваў мільярды, якія трэба вярнуць у Беларусь

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць