Здарэнні

У рэанімацыі Кызыларды знайшоўся беларус з траўмай галавы. Але справа не ў пратэстах 

У сацыяльных сетках з'явілася паведамленне, што ў бальніцы казахскай Кызыларды знайшоўся дальнабойшчык з Беларусі, 35-гадовы Міхаіл Курганаў, у яго траўма галавы. З улікам сітуацыі ў краіне, можна падумаць рознае. Дык як ён там аказаўся? 

«Наша Ніва» звязалася з Курганавым. Аказваецца, ён сам страціў прытомнасць 11 студзеня па невядомай яму прычыне. Падаў беларус патыліцай аб зямлю, таму патыліца траўмаваная. 

Удар быў моцны, дальнабойшчык прыйшоў у сябе толькі ў шпіталі, куды яго завезлі выпадковыя мінакі. Адразу яго накіравалі ў рэанімацыю, але цяпер ён у звычайнай палаце. 

«Калі я прыйшоў у прытомнасць, першай маёй думкай было тое, што з грузам і дзе машына — не мог гэтага дакладна ўспомніць»,— кажа мужчына.

Але аказалася, што казахскія медыкі самі звязаліся з працадаўцам, і яго калега з іншага, суседняга рэйса, аператыўна прыбыў працягнуць рэйс Курганава — змесціва кінутай без гаспадара машыны ніхто не чапаў, ніхто ў яе не лазіў.

Роўна як і не было скрадзена нічога з асабістай маёмасці Курганава, што на фоне падзей у краіне можна ацэньваць як вялікую ўдачу. 

Цяпер Курганаў чакае, пакуль гэты ягоны калега будзе вяртацца з рэйса назад, каб падабраць яго з бальніцы і завезці ў Беларусь на той самай машыне. 

Якасць казахскай бальніцы, у якую ён трапіў, Курганаў ацэньвае высока. 

«Бальніца абласная, вельмі добрая, медыкі цудоўныя, ставяцца да мяне тут прыязна, без негатыву, ва ўсім дапамагаюць, дзякуй усім вялікі!», — рэзюмаваў дальнабойшчык.

Чытайце таксама: МУС пацвердзіла падрыў міліцэйскага аўто каля РУУСа. Падазраванага затрымалі

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць