Урад ЗША прапанаваў Украіне крэдытныя гарантыі да $1 млрд, гаворыцца ў заяве дзяржсакратара Энтані Блінкена. Гэтыя сродкі пойдуць на падтрымку эканамічных рэформаў у краіне, што дазволіць «умацаваць здольнасць Украіны забяспечваць эканамічную стабільнасць, рост і росквіт народа перад тварам дэстабілізуючых дзеянняў Расіі», адзначыў ён.

Блінкен нагадаў, што «ва ўмовах расійскага ціску» з 2014 да 2016 года Вашынгтон прадаставіў Кіеву тры крэдытныя гарантыі на суму $1 млрд, а таксама з 2014 года — дапамогу (больш за $2 млрд).
Акрамя таго, экспартна-імпартны банк ЗША мае намер выдзеліць да $3 млрд для садзейнічання закупкам амерыканскіх тавараў і паслуг для праектаў ва Украіне
Макрафінансавую дапамогу Украіне на €1,2 млрд дасць і ЕС.
Каментары