Эканоміка

Беларуская чыгунка бярэ крэдыты на выплату заробкаў. Чаму так і ці крытычна гэта?

У дакуменце, які апублікаваў стачкам чыгункі, гаворыцца пра транш ад Беларусбанка ў жніўні 2021 года. Яго памер — 646 тысяч рублёў — на заробкі і ўнёскі ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва для работнікаў упраўлення чыгункі. Вярнуць яго арганізацыя была абавязаная ў верасні.

Дакумент з тэлеграм-канала @belzhd_live

Такія дадатковыя пагадненні да крэдытнай дамовы заключаюцца кожны месяц.

«Не толькі ўпраўленне, але таксама абласныя аддзяленні бяруць крэдыты. У аддзяленняў большыя сумы, паколькі яны плацяць заробкі многім падраздзяленням — лакаматыўным, вагонным дэпо, станцыям», — расказваюць «Нашай Ніве» ў стачкаме.

Такая сітуацыя на чыгунцы ўжо не ўпершыню. Пры гэтым затрымак з выплатамі заробкаў не было.

«У самім факце, што прадпрыемства бярэ крэдыт на выплату заробкаў, чагосьці заганнага, што адназначна сведчыць ад нейкай слабой фінансавай пазіцыі, няма. Тут шмат залежыць ад кантэксту, і нават фірма ў добрым стане патэнцыйна можа карыстацца такім інструментам. Прычынаў можа быць шмат. Самая простая — гэта кароткатэрміновыя перабоі з ліквіднасцю», — тлумачыць эканаміст Дзмітрый Крук.

Што тычыцца непасрэдна чыгункі, то эксперт мяркуе, прычына можа быць у тым, што ёй больш выгадна скарыстацца крэдытам — ён беспрацэнтны, а свае грошы пакласці на дэпазіт.

«Цяпер стаўкі на фінансавым рынку вельмі скажоныя, і калі, з’яўляючыся буйным дзяржаўным прадпрыемствам, чыгунка змагла забяспечыць сабе прывабныя ўмовы і ў дэпазітнай частцы, і ў крэдытнай, гэта для яе проста можа быць дадатковай крыніцай чыстага прыбытку. Але падкрэслю, гэта мая здагадка».

Беларуская чыгунка — гэта прыбытковае прадпрыемства. Выключэннем стаў 2020 год, калі арганізацыя спрацавала са стратамі ў 387 мільёнаў рублёў. Гэта было звязана са зніжэннем аб'ёмаў вытворчасці нафтаперапрацоўчых заводаў у сувязі з абмежаваннем Расіі паставак сыравіны. Кавідны крызіс таксама знізіў эканамічную актыўнасць у свеце. 

«Але за 2021 год, мяркуючы па паказчыках бягучай статыстыкі, па дынаміцы груза- і пасажыраабароту, як мінімум гэтыя страты паменшалі, а хутчэй, я думаю, прадпрыемства нават у невялічкі плюс выйшла, блізкі да ўзроўню 2019 года», — лічыць Дзмітрый Крук.

Па стане на 1 ліпеня 2021 года ў арганізацыі запазычанасцяў было агулам на суму 2,5 мільярда рублёў. Гэта крэдыты, выдадзеныя беларускімі банкамі, Экспартна-імпарным банкам Кітая і расійскім «Прамсувязьбанкам». Прадпрыемства брало іх на электрыфікацыю асобных участкаў, пакупку новых кітайскіх электравозаў, «Штадлераў». Пратэрміновак з выплатамі па іх у чыгункі не было, як паведамляецца ў фінансавых справаздачах прадпрыемства.

Чытайце таксама:

«Ці то сумку паставілі, ці то іншае». Машыністаў цягніка адхілілі ад працы за сігнал каля Александрыі

«Перавядуць людзей у рамонт, а там капейкі плацяць». Чыгуначнік пра тое, што чакае работнікаў з-за спынення беларуска-літоўскага транзіту

«Спецыфічныя базы даных, не хапае спецыялістаў аднавіць». Што адбываецца на чыгунцы пасля ўзлому? Падрабязнасці

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць