Памёр архіепіскап Пінскі Стэфан. Ëн быў адзіны, хто ўступіўся за архіепіскапа Арцемія
Памёр архіепіскап Пінскі Стэфан (Корзун). Яму было 78 гадоў.

У чэрвені 2021 года ён быў адзіным членам Сінода БПЦ, які пратэставаў супраць гвалтоўнага адхілення архіепіскапа Арцемія (Кішчанкі) з Гродзенскай кафедры, паведамляе тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Стэфан (Ігар Корзун) нарадзіўся 25 сакавіка 1944 года ў вёсцы Корзуны Чэрвеньскага раёна. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю, пасля чаго паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію. 9 студзеня 1978 года ў Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства з імем Стэфан у гонар першамучаніка і архідыякана Стэфана. У 1989 годзе быў прызначаны рэктарам Мінскай духоўнай семінарыі. Епіскапам Пінскім і Лунінецкім быў прызначаны ў 1990 годзе. З 2000 года — архіепіскап.
-
Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю
-
Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Пазіцыя Ціханоўскай дакладна не пацыфісцкая»
-
Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?
Каментары