20-гадовую «тэрарыстку» Дануту Перадня асудзілі да 6,5 года калоніі
Суд Кіраўскага раёна 1 ліпеня вынес прысуд палітзняволенай Дануце Перадні — студэнтцы з Кіраўска, якую абвінавацілі ў дзеяннях, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК РБ) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт.368 КК РБ). Дзяўчыне прысудзілі 6,5 года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе MAYDAY TEAM.

У віну ёй паставілі тое, што яна перапосціла ў адзін з чатаў тэкст, у якім у рэзкай форме крытыкаваліся дзеянні Пуціна і Лукашэнкі па развязванні вайны ва Украіне. Таксама там змяшчаўся заклік да вулічных выступаў і канстатавалася адсутнасць перспектыў у беларускай арміі ў выпадку яе ўступлення ў вайну.
Данута была студэнткай-выдатніцай. Вучылася на рамана-германскай філалогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, адкуль яе адлічылі пасля затрымання ў лютым 2022 г.
10 чэрвеня КДБ абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» — туды дадалі 9 чалавек, сярод якіх была і Данута.
-
Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары