Сустрэча на ТБШ а 18.30.
У чацвер у Гродне пройдзе сустрэча з легендай беларускай журналістыкі, літаратарам, крытыкам і выдаўцом Сяргеем Дубаўцом.
Нагодай для гарадзенскай сустрэчы стала кніга эсэ «Як?», якую Сяргей Дубавец выдаў у серыі «Бібліятэка Свабоды». У ёй Сяргей Дубавец разважае пра мадэлі этыкі сучасных беларусаў і дае свае варыянты адказаў на пытанні, як збудаваць сваё жыццё шчаслівым.
1 кастрычніка, Гродна, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы). Пачатак а 18.30.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары