Свет

Meta раскрыла самую буйную і складаную кампанію па дэзынфармацыі, праведзеную Расіяй з пачатку вайны

Паводле справаздачы, у перыяд з чэрвеня па верасень расійскія агенты стварылі больш за 60 вэб-сайтаў, якія імітуюць сапраўдныя навінныя сайты, у тым ліку брытанскі «The Guardian» і нямецкія «Der Spiegel» і «Bild».

Расія стварыла шырокую і складаную сетку вэб-сайтаў, якія выдаюцца за папулярныя СМІ. Гэтую сетку яна выкарыстоўвае для распаўсюджвання антыўкраінскай прапаганды праз фальшывыя акаўнты ў сацыяльных сетках. 

Скрупулёзна падрыхтаваныя фальшывыя старонкі, галоўным чынам арыентаваныя на карыстальнікаў у Германіі, Францыі, Італіі, Украіне і Вялікабрытаніі, былі імітацыяй рэальных старонак, запазычваючы не толькі фармат і знешні выгляд рэальных сайтаў, але ў некаторых выпадках таксама фатаграфіі і назвы артыкулаў.

Расіяне выкарыстоўвалі гэтыя сайты для распаўсюджвання ілжывых наратываў — напрыклад, пра тое, што Украіна арганізавала забойства мірных жыхароў у Бучы. А затым прасоўвалі гэтыя тэксты ў Facebook, Instagram, YouTube, Telegram, Twitter, Change.org, Avaaz і нават LiveJournal.

Агулам Facebook і Instagram выдалілі амаль 2 тысячы акаўнтаў, больш за 700 старонак і выявілі каля 105 тысяч рэкламных допісаў. У той час, калі Facebook і Instagram працавалі над выдаленнем расійскай дэзынфармацыйнай сеткі, усё больш і больш старонак працягвалі з'яўляцца.

«Гэта сведчыць пра настойлівасць і пастаянныя інвестыцыі ў дзейнасць на прасторы інтэрнэту», — заявіў у інтэрв'ю журналістам дырэктар Meta па супрацьдзеянні глабальным пагрозам Давід Аграновіч. У некаторых выпадках допісы рэкламаваліся афіцыйнымі расійскімі дыпламатычнымі акаўнтамі.

Аднак у той час як вэб-сайты рабіліся з належнай руплівасцю, фальшывыя акаўнты часта ствараліся паспешліва, гаворыцца ў справаздачы. Многія з іх былі выяўленыя аўтаматызаванымі сістэмамі кампаніі яшчэ да таго, як Meta пачала расследаванне. «Гэта сапраўды выдатнае спалучэнне вытанчанасці і грубай сілы», — лічыць Аграновіч.

 

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць