Грамадства1111

«Атрымала свайго роду нож у спіну». З «Мінскай праўды» звольнілі адыёзную прапагандыстку

Пра сваё звальненне Алена Курхінен сама расказала ў сацыяльных сетках. Звольнілі яе яшчэ 26 верасня.

Як сцвярджае Алена Курхінен, яе начальніца Ларыса Коршун сказала, што калі жанчына не напіша заяву на звальненне па паразуменні бакоў, то яна звернецца ў суд з прычыны распаўсюджвання Аленай яе асабістай перапіскі. Пры гэтым Курхінен пацвярджае, што «сапраўды пары супрацоўнікаў з рэдакцыі «Мінскай праўды» (якім давярала, зразумела!) скінула скрын яе паведамлення».

«Сутнасць яе паведамлення мне — каб я такія крынжовыя відэа здымала для свайго канала ў ютубе», — піша Курхінен пра начальніцу. І кажа, што «проста ў шоку, як хутка ўсё тады адбылося», дадаючы, што «атрымала свайго роду нож у спіну». Бо, маўляў, з 2020 года падтрымлівала Лукашэнку і ўсюды «дэманстравала актыўную пазіцыю», удзельнічаючы ў якіх толькі можна праўладных акцыях і змагаючыся з нацыянальнай сімволікай. У сувязі з гэтым яна абураецца тым, як яе начальніца «распараджаецца лёсамі людзей, прыбірае тых, хто чамусьці стаў нязручным».

Алена Курхінен вядомая сваімі відэа з паездкамі па гарадах Беларусі, падчас якіх праводзіла апытанні мясцовых жыхароў на розныя тэмы — ад стаўлення да ўлады да «прапаганды ЛГБТ на Захадзе». Падчас гэтых апытанняў яна не проста выслухоўвала суразмоўцаў, а імкнулася наводзячымі пытаннямі і каментарамі падштурхнуць іх да «правільных» адказаў.

Каментары11

  • SHOS
    08.10.2022
    Эх. Жаль. Обожаю ее творчество. Периодически смотрю. Не ну а что. Хоть какой-то позитив.
    Посмотришь... И считаешь, что ты не самый тупой на этом свете)))
  • Ёсік
    08.10.2022
    Не ссы, такія кадры патрэбны Лукашэнку, запросяць у іншую газету,а можа і вышэй куды. Так ду.у лізаць не кожны можа.
  • баж і укж
    08.10.2022
    ды вы жартуеце? у яе ж слоўнікавы запас меньшы, чым у элачкі людаедкі. і той складаецца з пары завучаных прапагандыстскіх фраз і слоў-паразітаў

    а наконт людаедкі, то да. людзі адмахваюцца ад яе, не хочуць гаварыць, ідуць далей. а яна ўсё адно шкандыбае за імі і чапляецца

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць