Сі Цзіньпін карыстаецца вайной для ўзмацнення эканамічнага ўплыву ў Расіі
Лідар Кітая ў апошнія тыдні даручыў свайму ўраду наладзіць больш трывалыя эканамічныя сувязі з Расіяй. Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на палітычных дарадцаў Пекіна.

Па словах крыніц газеты, план уключае павелічэнне Кітаем імпарту расійскай нафты, газу і сельскагаспадарчых тавараў, пашырэнне сумесных энергетычных партнёрстваў у Арктыцы і павелічэнне кітайскіх інвестыцый у расійскую інфраструктуру, у тым ліку чыгунку і парты.
WSJ называе ўмацаванне супрацоўніцтва Масквы і Пекіна «новым паваротам» у адносінах краін: пасля расійскага ўварвання ва Украіну Кітай пачаў сумнявацца ў неабходнасці цеснага супрацоўніцтва з Расіяй.
Сі Цзіньпін да гэтага часу публічна не крытыкаваў дзеянні Расіі ва Украіне. Аднак, як гавораць крыніцы WSJ, у верасні на саміце ШАС ва Узбекістане кітайскі лідар спрабаваў прадэманстраваць Пуціну свой дыскамфорт у сувязі з агрэсіяй Расіі.
У пачатку лістапада Сі таксама ўпершыню выступіў супраць выкарыстання ядзернай зброі ў Еўропе і эскалацыі канфлікту ва Украіне на фоне пагроз расійскага боку выкарыстаць такую зброю.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары