Здарэнні33

У Лідзе загадчыцу крамы асудзілі за незніжэнне цэн на каўбасу

Супрацоўнікі Лідскага міжраённага Камітэта дзяржаўнага кантролю выявілі ў адной з крамаў горада завышэнне цэн на каўбасы. Загадчыца гандлёвага пункта была затрыманая, паведамляе «Лідская газета».

Фота ілюстрацыйнае

За некалькі дзён да інцыдэнту было выяўлена, што ў некаторых відаў каўбасы заканчваецца тэрмін прыдатнасці, і іх трэба было прадаць як акцыйныя, піша газета. Але ў краме цэны пакінулі ранейшымі. 

Пра кошт каўбас «Смачная», «Балыковая», «Бутэрбродная», «Сервелат французскі» пакупнікоў інфармавалі неакцыйныя цэннікі замест акцыйных. У выніку пакупнікоў аблічылі на суму не менш чым у 9 рублёў 35 капеек. А па іншых каўбасных вырабах розніца склала 10 рублёў 77 капеек. 

Была заведзена крымінальная справа. Дзеянні загадчыцы кваліфікаваныя судом па ч. 2 арт. 426 КК як наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, што выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дазволеных яму па службе, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў), здзейсненае з карыслівай зацікаўленасці.

У выніку жанчыне прызначылі наступнае пакаранне: два гады, без штрафу, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на тры гады. Аднак выкананне асноўнага пакарання адтэрмінавана на адзін год.

Каментары3

  • гоблен
    16.01.2023
    Штааа? 10 ре 77 коп.? Расстрелять)
  • Mar
    16.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Anatol Starkou
    16.01.2023
    На пальцам піханую каўбасу, чарку і шкварку завышаць цэны нельга. Дваццаць пяць гадоў без права перапіскі за гэта.

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць