Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган у інтэрв’ю сказаў, што Уладзімір Пуцін можа наведаць Турцыю 27 красавіка, каб узяць удзел у адкрыцці атамнай электрастанцыі «Акую», якую будаваў «Расатам», паведамляе Еўрапейская праўда.

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
«Пуцін можа прыляцець у Турцыю 27 красавіка на цырымонію адкрыцця або ўзяць удзел у цырымоніі ў рэжыме анлайн», — сказаў Эрдаган.
Турцыя не ратыфікавала Рымскі статут, таму не прызнае рашэнне Міжнароднага крымінальнага суда. У выпадку візіту Пуціна турэцкія праваахоўнікі не будуць абавязаныя выконваць рашэнне МУС, які выдаў ордар на арышт расійскага прэзідэнта.
Каментары
Замест ЗША даў бы Турэчыне F16 ды F35 разам з MIM-104 Patriot за галаву путлера. Было б таней закончыць вайну ва Украіне, не было б ядэрнай зброі ў Беларусі і магчыма выратаваў бы свет ад чарговай сусветнай вайны.
Калі НН чатаюць ў СБУ ды ЦРУ то спадзяюся што адпаведны сігнал дойдзе да Украіны, ЗША і Турэчыны. Галаву путлера Турцыя можна прадаць як на рынку ўсё што патрэбна гэта прапанаваць Турцыі добры Baksheesh.