Грамадства99

У Докшыцах за «распаўсюд экстрэмізму» пакаралі «Найлепшага прадстаўніка транспарту»

Суддзя суда Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка за распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў у сацыяльных сетках пакараў сарака гадзінамі грамадскіх работ кіроўцу філіяла «Докшыцыводаканал» Валерыя Шылько, якому нядаўна прысвоілі ганаровае званне «Лепшы работнік транспарту», піша «Віцебская вясна».

У судзе высветлілася, што «правапарушальнік» распаўсюджваў слоўнае абазначэнне каналаў «Белсат» і «Краіна для жыцця», якія рашэннем суда Цэнтральнага раёна Мінска ад 4 сакавіка 2022 года былі залічаныя ў рэспубліканскі спіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

На падставе прызнання віны самім перадавым работнікам суддзя Елісеенка ў рамках ч. 2 арт. 19.11 КаАП прысудзіў Шылько адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе грамадскіх работ і канфіскаваў ягоны тэлефон.

Каментары9

  • Самотны вандроўнік
    27.07.2023
    Усе антынародныя дзеянні ўлада можна ахарактыразаваць як акт генацыду супраць беларускага народу!
    Ну, вось, напрыклад, знайшлі міліцыянты ў чалавека ў мабільніку фота перадвыбарчага мітынгу Ціханоўскай у пэўным райцэнтры і Ты на тым мітынгу... І ўсё -- табе кабздзец!
    Але ж -- Ціханоўская была ЗАРЭГІСТРАВАНЫМ кандыдатам! Месца і час мітынгу было ўзгоднена з мясцовымі ўладамі! Усё законна! А закон -- тлумачу гэтым у_бкам -- зваротнага дзеяння не мае!
    Пасля гіпатэчнай перамогі апазіцыі -- павінен адбыцца не суд, а трыбунал над злачынцамі! І пакаранне  -- тут і адразу, то бок -- сякер башка!
  • Янка
    27.07.2023
    Вось цікава, а распаўсюджванне рашэння "суда" Цэнтральнага раёна Менску ад 4 сакавіка 2022 года альбо рэспубліканскага спісу «экстрэмісцкіх» матэрыялаў, якія натуральна змяшчаюць "слоўныя абазначэнні" - гэта ужо злачынства альбо як?
  • Правдоруб
    27.07.2023
    ira, например, в групповом чате Вайбера своего водоканала написал "Белсат". А какая-то тварь настучала....
    Как вариант.

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць