Звычайны паход у краму мог дрэнна скончыцца для Іны.

Жыхарка Маладзечна пайшла ў будынак былога Дома быту на Будаўнікоў, на другім паверсе якога размешчаныя Fix Price і «Мода Макс». Падняўшыся па лесвіцы, на якой не было парэнчаў, Іна ледзь не злавіла галавой камень, які ўпаў зверху. Пасля гэтага яна заўважыла: столі там наогул няма, піша Kraj.by.
«З адсутнасцю парэнчаў яшчэ можна мірыцца, а вось калі камяні зверху ляцяць на галаву, гэта ж проста канец», — абураецца жанчына.
Уласнік памяшкання — завод «Рэмбыттэхніка», але на прадпрыемстве тлумачаць, што не валодаюць усім будынкам, а таму не могуць прымаць рашэнне аб рамонце аднаасобна. Гэта павінна зрабіць таварыства ўласнікаў.
«Дзірку ў столі, пра якую вы кажаце, вядома, закрыюць. Наколькі я ведаю, гэта збіраліся зрабіць яшчэ вясной, але нешта там не атрымалася. Не скажу, што гэта здарыцца проста заўтра, але думаю, што цягам месяца праблема будзе вырашаная», — распавёў Kraj.by прадстаўнік арэндадаўцы.
Каментары