Грамадства11

20-гадовага ўдзельніка жнівеньскай акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе збіраюцца пераводзіць з «хіміі» ў калонію

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска сёння, 11 кастрычніка, разглядаюць справу аб узмацненні рэжыму Арцёму Закржэўскаму. Паводле рашэння суддзі Вольгі Шапавал, яго могуць перавесці ў калонію. Прычыны ўзмацнення рэжыму невядомыя.

У судзе Чыгуначнага раёна Віцебска сёння разглядаюць справу аб узмацненні рэжыму Арцёму Закржэўскаму. Паводле рашэння суддзі Вольгі Шапавал, яго могуць перавесці ў калонію. Прычыны ўзмацнення рэжыму невядомыя.

Калі суддзя прыме рашэнне пра перавод мужчыны, тэрмін, які ён адбыў на «хіміі», яму пералічаць з разлікам «дзень на «хіміі» за два ў калоніі».

Арцёма асудзілі паводле «народнага» арт. 342 КК да 4,5 года «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту ў Мінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года. На той момант яму было 17 гадоў.

Акрамя таго, згодна з абвінавачаннем, першага студзеня 2022 году ён нібыта «безпадстаўна ўжыў гвалт у дачыненні да іншага мужчыны». Яго затрымалі праз два дні і інкрымінавалі ч. 3 арт. 339 КК (хуліганства). Бок абвінавачання сцвярджаў, што Закржэўскі пры гэтым быў п’яны. 

Мужчыну ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў».

Каментары1

  • No
    11.10.2023
    Мне страшна уявіць які тэрмін атрымаў б Коля лукашэску, які у 15год хадзіў со зброей. Але закон для прынца не пісан. 
    Але у Новай Беларусі ён павінен панесці адказнасць, бо час даўніны не будзе мець значэння!

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі66

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі49

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

Колькі ў Беларусі каштавала б праца хатняй гаспадыні, калі б за яе плацілі21

Сотні мінчукоў ізноў выстраіліся ў даўжэзную чаргу20

У гродзенскіх лясах заўважылі шакала1

Пашынян запосціў рылс пераможцы пад культавы трэк1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі66

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць