Здарэнні66

Вынеслі прысуд шматдзетнай маці, якая выкінула сваё немаўля на вуліцу пры тэмпературы +7°С

Жанчына даведалася пра сваю пятую непажаданую цяжарнасць і вырашыла, што дзіця ёй не патрэбнае.

Фота: СК

У судзе Магілёва абвясцілі прысуд 34-гадовай жанчыне, якая з асаблівай жорсткасцю спрабавала забіць нованароджаную дачку. Абласная пракуратура падтрымала дзяржабвінавачанне, піша blizko.by.

Жанчына даведалася пра сваю пятую непажаданую цяжарнасць і вырашыла, што дзіця ёй не патрэбнае. Ноччу 17 красавіка яна нарадзіла здаровую малую ў ваннай, пакуль муж і іншыя дзеці спалі.

Жанчына разумела, што дзяўчынка з'явілася на свет жывой, але ўсё роўна захацела ад яе пазбавіцца. Для гэтага заматала ў аднаразовую пялёнку і два ручнікі, паклала ў два поліэтыленавыя пакеты і туга завязала іх ручкі.

Жывы скрутак выклала на дах над пад'ездам дома. Дзяўчынка была асуджаная на верную смерць, бо тэмпература ў тую ноч не перавышала +7°С, але праз шчаслівую выпадковасць засталася жывая.

Суседка выйшла на балкон папаліць і пачула плач. Калі яна ўбачыла, у чым рэч, то выклікала хуткую. Дзяўчынку здолелі выратаваць.

Маці пераконвала суддзю і пракурора, што не хацела забіваць дачку і шкадуе аб зробленым.

Але суд прызнаў жанчыну вінаватай і прызначыў 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Таксама яна павінна будзе выплаціць маральную шкоду законнаму прадстаўніку дзяўчынкі ў 10 тысяч рублёў.

Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў.

Каментары6

  • мать тереза
    13.10.2023
    Каб забіла на пару месяцаў раней, то не было б ніякага пакарання

    ну гэта як сказаць...
    ярыя хрысціяне (каталікі і т.п.) выступаюць жа супраць абортаў і нават кантрацэпцыі
  • Максим Дизайнер
    13.10.2023
    Шкада дзіця

    Никто не будет делать аборт за пару месяцев до родов, садист колхозный. Это убийство.
  • Максим Дизайнер
    13.10.2023
    мать тереза,

    Да, лучша быць не хрэсциянинам. ерыць у книжки, зеленые фантики. Канчаць куды захочацца, каму захочацца, и делать па 10 в год на любым месяцы. Эта гаразда лучше.

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць