Свет44

Сталі вядомыя прозвішчы яшчэ трох ураджэнцаў Беларусі, якія ваявалі на баку Расіі і загінулі ва Украіне

Раней паведамлялі аб пацверджанай гібелі 16 беларусаў і выхадцаў з Беларусі, якія ваявалі ў складзе прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер», расійскай арміі і ў ваенізаваных фармаваннях так званых «ДНР» і «ЛНР».

Ілюстрацыйнае фота: Alex Babenko / AP

Украінскі праект poternet.site апублікаваў прозвішчы яшчэ васьмі ўраджэнцаў Беларусі, якія ваявалі ў расійскай арміі і загінулі ў часе баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны. Інфармацыя пра трох з іх раней не была вядомай, піша «Радыё Свабода».

Згодна з інфармацыяй праекта, 25 сакавіка 2022 года загінуў Вячаслаў Моніч, які нарадзіўся ў 1974 годзе ў Пінску. Служыў у 9-м упраўленні дэпартамента аператыўнай інфармацыі пятай службы ФСБ Расіі. Падрабязнасці аб абставінах гібелі не паведамляюць.

Павал Макараў нарадзіўся ў Мінску ў 1987 годзе. Бацькі пераехалі ў Кастрамскую вобласць Расіі неўзабаве пасля ягонага нараджэння. Служыў паводле кантракту ў паветрана-дэсантных войсках Расеі механікам-кіроўцам. Двойчы ўдзельнічаў у вайсковых парадах на Краснай плошчы ў Маскве. Загінуў 19 красавіка 2022 году, ваяваў у складзе разведвальнай роты парашутна-дэсантнага палка. Яго пахавалі на Алеі славы ў Кастраме.

Уладзіслаў Чарноў нарадзіўся ў Магілёўскай вобласці ў 1997 годзе. Калі яму было два гады, сям’я пераехала ў Расею, у Тамбоўскую вобласць. Служыў па кантракце ў Нацыянальнай гвардыі Расеі ў званні малодшага сяржанта. Загінуў 28 сакавіка 2022 году. Яго пахавалі ў пасёлку Знаменка Тамбоўскай вобласці.

Раней розныя крыніцы паведамлялі, што на вайне ва Украіне загінулі ўраджэнцы Беларусі Андрэй Бабко, Раман Гровіч, Васіль Курловіч, Аляксандр Шыянаў, Пётра Лузанаў, Павал Яўглеўскі, Ільля Курналёў, Уладзіслаў Чарноў, Мікалай Маркаў, Ігар Валачылаў, Аляксей Цішкевіч, Віталь Загнеткін, Аляксандр Міхайлаў, Іван Ігнаценка, Яраслаў Асташкоў і Сяргей Ланавенка.

Каментары4

  • *
    19.01.2024
    Яны амаль і дня не жылі ў Беларусі, акрамя таго ФСБэшніка.
  • Трымайце
    19.01.2024
    Шклаватай вам!
  • Кастусь
    19.01.2024
    Вялiкi дзякуй вам, украiнцы!

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Anthropic заклікае да глабальнай паўзы ў распрацоўцы ШІ, папярэджваючы пра рызыку «самаўдасканалення»9

Самы дарагі дом у Беларусі ў маі прадалі за 1,8 мільёна даляраў

Тэлефонныя махляры прымусілі 19‑гадовую мінчанку раздзецца перад камерай 10

Беларуска ў 29 гадоў перажыла ішэмічны інсульт9

Лабавое сутыкненне ў Магілёўскім раёне: чатыры чалавекі ў бальніцы

У Новарасійску пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў гарыць нафтаперавалачны комплекс3

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі21

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць