Усяго патроху33

«25 літраў за 2 гадзіны». Грыбныя трафеі з лясоў сталі больш разнастайнымі

Пасля чэрвеньскага грыбнага ажыятажу ў Беларусь прыйшла ўстойлівая засуха, якая літаральна спапяліла грыбніцы. Пасля моцных дажджоў «ціхія паляўнічыя» чакалі з'яўлення грыбоў, аднак некалькі тыдняў збіраць штосьці, акрамя лісічак, ніяк не ўдавалася. Выданне Telegraf.news паглядзела, чым выхваляюцца грыбнікі ў сацыяльных сетках цяпер.

Фота ілюстрацыйнае

У галоўным пабліку грыбнікоў Беларусі ў VK фотасправаздачы з ураджаямі з лесу публікуюцца штодня. У пачатку ліпеня знайсці ў лесе нешта, акрамя лісічак, доўга не ўдавалася. Шматгадзінныя паходы часта заканчваліся толькі поўнымі кошыкамі гэтых грыбоў.

Чырвонагаловікі, падбярозавікі і найбольш жаданыя баравікі сустракаліся рэдка і часцяком маленькага памеру, што сведчыла пра тое, што грыбніцам трэба больш часу для аднаўлення.

Цяпер грыбнікі па-ранейшаму збіраюць шмат лісічак, якімі працягваюць выхваляцца. Некаторыя пачалі знаходзіць нават асобныя экзэмпляры чорных лісічак, актыўны рост якіх звычайна прыпадае на жнівень-верасень.

Ураджай жоўтых лісічак пад Мазыром і першыя экзэмпляры чорнай лісічкі пад Мінскам. Фота: Уладзіміра Кашэвіча і Антошкі Прышчыца з пабліка «Грибные войска Беларуси»

«Мазырскі раён. Першы выезд пасля анамальнай спякоты і наступнага ўрагану. Акрамя лісічак нічога няма, але лісічак вельмі шмат», — напісаў адзін з беларусаў у пабліку пра становішча ў лесе пад Мазыром па стане на 20 ліпеня.

Фота ўраджаю Міхаіла Лётава пад Барысавам

«25 літраў у два нажы за дзве гадзіны», — коратка рэзюмаваў яшчэ адзін грыбнік з-пад Барысава.

Аднак многія «ціхія паляўнічыя» адзначылі пашырэнне разнастайнасці грыбоў, якія цяпер можна знайсці ў лесе.

Фота Юліі Васілеўскай у пабліку «Грибные войска Беларуси»

«Усё больш чырвонагаловікаў і лісічак. Надвор'е робіцца камфортнейшым і лес досыць вільготны. Чакаем сапраўднай грыбной хвалі», — расказала пра свае знаходкі грыбніца з Мінскай вобласці.

Відэа з сабраным ураджаем 19 ліпеня з Telegraf.news падзяліўся і прафесійны грыбнік Аляксандр Гарбацэвіч.

Паводле яго слоў, апошнім часам ён збірае лісічкі ўсё менш і засяродзіўся на пошуку баравікоў. Самыя прыгожыя знаходкі грыбнік, блогер і айцішнік практычна штодня публікуе на сваёй старонцы ў Instagram.

Таксама адзначыла з'яўленне баравікоў і чырвонагаловікаў, але пакуль «у абмежаваных колькасцях», і пісьменніца Наталля Батракова. Яна таксама актыўна вядзе блог «ГрибКино» на YouTube і дзеліцца сваімі знаходкамі ў Instagram.

Каментары3

  • Kronan
    20.07.2024
    Як грыбы можна вымяраць літрамі!?
    Яны - што вадкія, як "чайны грыб"?
  • СупэрСупэр
    20.07.2024
    Чорныя лісічкі гэта амаль што далікатэс і сапраўдная знаходка для кухараў-эстэтаў. Іх завуць "труфель жабракоў" у Эўропе. Іх як і баравікі неможна вырошчваць штучна бо яны ствараюць мікарызу з пэўнымі дрэвамі (менавіта з жывымі) Таму ў продажы іх не будзе. І для Беларусі гэта адзін з самых незвычайных грыбоў, на адным узроўні з такімі далікатнымі грыбамі як рыжыкі, грыбная капуста і падобнымі да іх. Некаторыя могуць знайсьці такія грыбы раз за жыццё (я знайшоў усяго 2 разы за 30 гадоў хоць і вельмі добры грыбнік). Таму віншую аўтара фота. Не мяшайце з іншымі грыбамі калі гатуеце іх каб не перабіць пах і смак.
  • СупэрСупэр
    21.07.2024
    Kronan, літр - мера ёмістасьці. Вы літрамі можа вымяраць што хачаце - хоць грыбы, хоць набоі для артылерыі. З грыбамі гэта зручна бо іх звычайна зьбіраюць у вёдры і кошыкі якія у літрах маюць свае памеры. Таму набраў кош - ведаеш што пяць літраў. Ніхто ж не будзе вам на шалях узважваць тыя грыбы...

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць