Культура2323

«Смірна!» і «Крокам марш!»

На замову Мінабароны зроблены пераклад на беларускую некаторых вайсковых статутаў. Навукоўцы з Акадэміі навук прапанавалі такія беларускія адпаведнікі: «Смірна!», «Кругом!», «Стройся!»

На замову Міністэрства абароны зроблены пераклад на беларускую мову некаторых вайсковых статутаў, у тым ліку статуту, якім вызначаюцца страявыя каманды. Расейскім загадам: «Смирно!», «Кругом!», «Стройся!» навукоўцы з АН прапануюць беларускія адпаведнікі: «Сьмірна!», «Кругом!», «Стройся!»

«Раўняйся!», «Стройся!», «Кругом!», «Крокам марш!» — гэтыя ды іншыя загады на беларускай мове неўзабаве загучаць у роце ганаровай варты беларускага войска. Як паведаміў кіраўнік прэсавай службы Міністэрства абароны Вячаслаў Раменчык, пакуль толькі гэтая вайсковая адзінка будзе ўжываць беларускую мову пры нясеньні службы.

«Бо гэтае падразьдзяленьне ўжо размаўляе па‑беларуску, там і загады аддаюць па‑беларуску. І разумеюць там добра хлопцы беларускую мову. Таму найперш там, у роце ганаровай варты гэта будзе ўжывацца».

Паводле Раменчыка, пашырэньне ўжытку беларускай мовы ў войску пачалося ня ўчора. Палкоўнік нагадаў пра «Слоўнік вайсковых тэрмінаў», выдадзены яшчэ ў 1996 годзе, які асабіста для яго «ёсьць настольнай кнігай». Але ці будуць у іншых падразьдзяленьнях маршыраваць і шыхтавацца пад беларускія каманды? Паводле палкоўніка Раменчыка,

у гэтым няма патрэбы:

«Як дзяржаўныя людзі, будзем гаварыць дзяржаўнымі катэгорыямі. Ёсьць закон аб мовах, у якім сказана, што ва Ўзброеных сілах зносіны адбываюцца як на расейскай, гэтак і на беларускай мовах. Ніхто нічога не забараняе».

Вайсковыя статуты, у тым ліку страявы, перакладалі ў Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук. За пераклад расейскіх загадаў: «Смирно!», «Кругом!», «Стройся!» ды іншых на беларускія:

«Сьмірна!», «Кругом», «Стройся!» — навукоўцы ўзялі зь Мінабароны грошы. Праўда, як прызнаюцца, невялікія.

Амаль 20 гадоў таму рэдактар газэты «Наша слова» Станіслаў Суднік разам зь сябрам Ігарам Судаленкам падчас вайсковай службы ў Казахстане бясплатна склалі і выдалі «Шыхтавы статут беларускага войска» на беларускай мове. Потым Станіслаў Суднік перавёўся ў Беларусь, служыў спачатку ў Мастах, пазьней у мястэчку Рось Ваўкавыскага раёну. Паўтара года справаводзтва ў зэнітна‑ракетным дывізіёне, якім камандаваў Станіслаў Суднік,

вялося па‑беларуску, усе загады, шыхтавая падрыхтоўка аддаваліся толькі па‑беларуску. «Зважай!» — пад гэтую каманду ў дывізіёне Судніка выцягваліся ў струнку, «Крокам руш!» — пачыналі рух.

Цяпер падпалкоўнік запасу Станіслаў Суднік крытычна ставіцца да некаторых загадаў, перакладзеных на замову Мінабароны. Гаворыць у ім ня толькі цяперашні літаратар, але і былы вайсковец:

«Па‑першае, сам загад: «Стройся!» — гэта не па‑беларуску. Па‑беларуску строй — гэта ўбор, вопратка. Па‑другое, такія загады, як і «Раўняйся!» — недакладна гучаць. Каманды падзяляюцца на папярэднюю і выканаўчую часткі. Націск мусіць быць на выканаўчай, як правіла — на апошнім складзе. Прыкладам, па‑руску «Сьмір — на!», «Воль — на!» Апошні склад пад націскам. І параўнайце: «Раў‑няй‑ся!», «Строй‑ся!» Націск не на апошнім складзе. Такім чынам, гэтыя каманды, вось так перакладзеныя, непрыдатныя для камандаваньня. Таму намі былі ўзятыя каманды статуту Беларускай краёвай абароны. Прыкладам: «Лева‑фронт!», «Права‑фронт!», «Раўнуй!», «Зважай!» Яны мусілі скарыстаць наш статут».

Капітан у адстаўцы Аляксей Кавалец мяркуе, што цяперашнія вайскоўцы ня ўлічваюць досьвед папярэднікаў з прычыны недахопу нацыянальнай сьвядомасьці, і гэтая сытуацыя, паводле спадара Кавальца, не лепшае:

«У іх выхаваньне іншае, і не выхоўваецца ў іх патрыятызм беларускі. У іх выхоўваецца нейкі патрыятызм… Але мне цяжка сказаць, чый ён, які ён».

Каментары23

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць