Як напісана ў лісце камітэта Сойма, у свеце не было аналагаў, калі асоба не каралеўскага паходжання была б абвешчана каралём пасмяротна.
Камітэт Сойма Літвы па адукацыі, навуцы і культуры сцвярджае, што не бачыць магчымасці абвясціць вялікага князя Вітаўта каралём Літвы пасмяротна.
Як напісана ў лісце камітэта, пасля правядзення даследаванняў было канстатавана, што ў свеце не было аналагаў, калі асоба не каралеўскага паходжання была б абвешчана каралём пасмяротна.
У адказе Інстытута гісторыі Літвы гаворыцца, што вялікі князь Вітаўт не стаў каралём Літвы, бо
не былі выкананыя неабходныя дзеля гэтага юрыдычныя працэдуры, і не быў праведзены царкоўны абрад, не было атрымана блаславанне Папы.
«Цырымоніі, на якой каранавалі вялікага князя Літвы Вітаўта, не было, таму няма ніякіх падставаў абвяшчаць яго каралём», ‑‑ напісана ў адказе загадчыка аддзела гісторыі ВКЛ Інстытута гісторыі Літвы Рамуне Шмігельскіце‑Стукене.
Гісторык Артурас Дубоніс заклікаў заставацца вернымі гістарычнай праўдзе і не падтрымліваць «палітычных маніпуляцый нашай гісторыяй і гонарам, пасмяротнай каранацыяй Вітаўта».
«Штучна надзетая карона на галаву мёртвага не надасць гонару ні яму, ні цяперашняй Літве.
Тым не менш, ці не ператворыцца надзетая такім чынам карона ў шапку блазна ў вачах сусветнай супольнасці?», — кажа гісторык.
З просьбай аб пасмяротнай каранацыі вялікага князя Вітаўта ў Сейм звярнуўся віцэ‑мэр Каўнаса С. Бушкявічус. Сваю просьбу ён аргументаваў тым, што ў 2010 годзе спаўняецца 580 гадоў з моманту, калі імператар Рыма Жыгімонт І пацвердзіў, што Вітаўт з’яўляецца каралём Літвы.
У адказе гісторыкаў падкрэсліваецца, што ў
1430 г. Жыгімонт яшчэ не меў тытула імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, таму не меў права аддаваць карону караля Літвы вялікаму князю Вітаўту (1350—1430).
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары