Улада44

Прадстаўніца групы жанчын, якія змагаюцца за правы блізкіх, дамаглася адмены прысуду мужу

Вярхоўны суд з‑за недаказанасці віны 23 лютага адмяніў прыгавор і спыніў крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Бабруйска Аляксандра Каваленкі.

Каваленка паведаміў, што 19 кастрычніка 2006 года быў затрыманы паводле падазрэння ў распаўсюджванні наркотыкаў і 16 сакавіка 2007 года судом горада Бабруйска і Бабруйскага раёна

асуджаны на дзевяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

На думку Каваленкі, справа супраць яго была сфабрыкавана пасля таго, як ён узняўся на абарону свайго адзінага сына, асуджанага ў студзені 2005 года Магілёўскім абласным судом за забойства на 25 гадоў пазбаўлення волі. «Мы з жонкай лічым, што сын асуджаны незаконна, бо ў матэрыялах справы ёсць супярэчнасці, якія да гэтага часу не ўстаронены чыноўнікамі суда і пракуратуры», — сказаў Каваленка.

Паводле яго слоў,

з моманту затрымання ён стаў змагацца за сваё вызваленне пры актыўнай дапамозе жонкі і падтрымцы групы жанчын, якія пацярпелі ад асабліва цяжкіх злачынстваў,

не згодны з рашэннямі судоў па сваіх грамадзянскіх справах і крымінальных справах сваіх блізкіх.

«Вынікам гэтай барацьбы сталі чатыры перагляды справы.

Я адмовіўся ад умоўна‑датэрміновага вызвалення, а тэрмін майго пакарання зменшыўся з дзевяці гадоў

да трох гадоў і двух месяцаў.

Гэты тэрмін цалкам адпавядаў часу майго знаходжання ў зняволенні», — адзначыў Каваленка.

Незадоўга да вызвалення Каваленка абскардзіў апошні прыгавор, і 23 лютага Вярхоўны суд задаволіў яго скаргу. Зараз пацярпелы мае права звярнуцца ў Магілёўскі абласны суд па кампенсацыю маральнага ўрону.

У інтэрв`ю БелаПАН Валянціна Каваленка заявіла:

«Я ведала, што муж невінаваты, але яго вызваленне запатрабавала велізарных намаганняў. Бо і на мяне спрабавалі распачаць крымінальную справу. І толькі падтрымка групы жанчын дапамагла мне выстаяць і дамагчыся справядлівасці».

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»19

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»19

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць