Эканоміка

Еўракамісія пачала антыманапольнае расследаванне супраць Google

Кампаніі-пазоўнікі адзначаюць, што Google размясціла іх на незаслужана нізкіх радках у сваіх пошукавых рэйтынгах.

Еўрапейская камісія пачала антыманапольнае расследаванне адносна дзейнасці кампаніі Google, якое накіравана на высвятленне магчымых парушэнняў, што дапускаюцца карпарацыяй адносна сваіх канкурэнтаў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Падставай для пачатку расследавання сталі скаргі, атрыманыя рэгулюючымі органамі Еўрапейскага саюза ад трох кампаній: французскай юрыдычнай пошукавай сістэмы ejustice.fr, брытанскай кампаніі Foundem, якая займаецца параўнаннем цэн, і сэрвісу электроннага гандлю Ciao, які нядаўна набыла кампанія Microsoft. Яны адзначаюць, што карпарацыя Google размясціла іх на незаслужана нізкіх радках у сваіх пошукавых рэйтынгах.
Сцвярджаецца таксама, што Google злоўжывае сваім правам увядзення мінімальных ставак для рэкламадаўцаў. Доля рынку пошукавай рэкламы Google у Еўропе складае ўжо каля 90 працэнтаў, што нават больш за долю ў ЗША, дзе кампанія займае каля 80 працэнтаў рынку.

Карпарацыя Google была ўтворана ў 1998 годзе Сяргеем Брынам і Лэры Пейджам на аснове вучэбнага праекта BackRub, які яны распрацавалі, калі былі студэнтамі Стэнфардскага універсітэта ЗША. На сённяшні дзень Google - першая ў свеце па папулярнасці пошукавая сістэма, якая апрацоўвае больш за 40 млрд. запытаў у месяц.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі67

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі49

Зяленскі папярэдзіў Пуціна, што Украіна «вельмі блізкая» да стварэння балістычнай ракеты13

Беларус пераканаў Данію, што яго некалькі судзімасцяў за наркотыкі — фактычна палітычны пераслед. І атрымаў прытулак8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі67

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць