Улада22

Латушка: Канцэрт Rammstein-у адбудзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі

Сам чыноўнік «не знаёмы з творчасцю гурту настолькі глыбока, каб даваць ацэнку яе маральнай небяспекі».

паведаміў журналістам 25 лютага міністр культуры Павел Латушка.

«На сённяшні дзень я не маю ніякай інфармацыі, што канцэрт не павінен адбыцца», — адзначыў ён.

Як раней паведамлялася, Міністэрства культуры прасіла арганізатараў выступлення Rammstein у Мінску прадставіць матэрыялы канцэртнай праграмы. Аднак праз адсутнасць магчымасці прагляду праграмы Rammstein у Мінску арганізатары прапанавалі варыянт паездкі прадстаўнікоў Беларусі ў Расію на адзін з канцэртаў гурту. Паводле слоў Латушкі, эксперты з беларускага Міністэрства культуры ехаць у Расію не плануюць.

«Арганізатары канцэрта прадставілі абавязацельства перад Міністэрствам культуры, што канцэрт адбудзецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі», — падкрэсліў міністр.

Сам чыноўнік «не знаёмы з творчасцю гурту настолькі глыбока, каб даваць ацэнку яе маральнай небяспекі». «Але я думаю недапушчальна, каб у нашай краіне праходзілі культурныя мерапрыемствы, якія прапагандуюць гвалт, парнаграфію і іншыя негатыўныя моманты», — адзначыў Латушка.

Выступленне гурту Rammstein павінна прайсці 7 сакавіка ў комплексе «Мінск-Арэна».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць