Свет11

Выбары пад грукат кананады

27 чалавек загінулі ў тэрактах, учыненых у часе парлямэнцкіх выбараў у Іраку. Прынамсі два будынкі былі зьнішчаныя, і адбыліся дзесяткі мінамётных абстрэлаў у Багдадзе і ў рэгіёнах краіны. Тым ня менш, удзел у выбарах узялі больш за 65% выбарцаў.

Мяжу з Іранам зачынілі, каля мяжы разьмешчаныя тысячы вайскоўцаў і забаронены рух транспарту. Прэм'ер-міністар краіны Нуры Малікі заклікаў выбарцаў прыйсьці на ўчасткі. Паводле яго, актыўны ўдзел у выбарах дасьць штуршок разьвіцьцю дэмакратыі.

Нягледзячы на цяпершанія ахвяры, агульны ўзровень гвалту напярэдадні выбараў быў ніжэйшы, чым у мінулыя гады, і колькасьць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва, ірацкіх сілаў бясьпекі і амэрыканскіх вайскоўцаў таксама меншая.

Ісламскія ваяўнікі абвясьцілі пра намер гвалтам сарваць выбары -- у Багдадзе групоўка, зьвязаная з Аль-Кайдай, распаўсюджвала ўлёткі з папярэджаньнем не ісьці на выбары.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец3

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць