Кіроўцы аўтамабіляў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага свету атрымалі права выкарыстоўваць зброю
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які пашырае паўнамоцтвы Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету ў сферы нацыянальнай бяспекі.

«Службовыя асобы гэтай дзяржінспекцыі надзяляюцца правам праводзіць асабісты дагляд грамадзян і іх рэчаў, у тым ліку з выкарыстаннем тэхнічных і спецыяльных сродкаў, на ўваходах у ахоўваемыя аб’екты ведамства, а таксама канфіскоўваць прадметы і рэчывы, забароненыя да праносу», — гаворыцца ў паведамленні.
Згодна з новым дакументам, інспекцыя атрымлівае дадатковыя задачы, пры гэтым захоўваючы ўсе ранейшыя функцыі. Акрамя таго, супрацоўнікі надзелены правам канфіскоўваць забароненыя прадметы і рэчывы.
Кіроўцы аўтамабіляў Дзяржінспекцыі, якія ўдзельнічаюць у барацьбе з правапарушэннямі, атрымліваюць права выкарыстоўваць зброю, фізічную сілу і спецыяльныя сродкі нароўні з інспектарамі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары