Культура2323

ВКЛ: спадчына непадзеленая ці непадзельная?

хутчэй другое, чым першае адказваюць укладальнікі літаратурнай і гістарычнай анталогіі «Тысяча гадоў добраму суседству».

У Мінску выйшла анталогія, прысвечаная беларуска-літоўскім культурным і гістарычным сувязям. У першай частцы кнігі: дыспуты і дыялогі беларускіх і літоўскіх гісторыкаў і культурных дзеячаў наконт супольнага мінулага і культурнай спадчыны ВКЛ. Другая частка — вершы і празаічныя творы беларускіх аўтараў пра Літву і Вільню (ад старабеларускіх летапісаў праз Багушэвіча і да Барадуліна). Трэцяя — пераклады творы літоўскіх паэтаў і пісменнікаў (такіх як Уладаса Бразюнаса і Мікалоюса Чурлёніса). Чацвёртая — літаратуразнаўчыя і крытычныя артыкулы, прысвечаныя беларуска-літоўскаму культурнаму сужыццю за аўтарствам Адама Мальдзіса і Гедрыка Пяткевіча.

Акрамя мастацкіх вартасцяў гэтая кніга мае і палітычную падаплёку. Па-першае, гэта ці не першае такое кніжнае выданне пад патранажам Літоўскага пасольства ў Мінску, дзе адкрыта кажацца пра нязручныя не толькі для нас, але для літоўцаў факты з найноўшай гісторыі. Па-другое, «Тысяча гадоў добраму суседству» выдаецца на тле заяваў новага кіраўніка літоўскага МЗС Аўдронюса Ажубаліса пра тое, што Вільня не толькі культурная спадчына літоўцаў, але і беларусаў, палякаў, расійцаў. Раней такіх заяваў пра агульную спадчыну з боку літоўскіх уладаў не было і блізка. Не забудземся таксама нядаўні маштабнай чын літоўскага пасольства па ладжанні ў Беларусі беларуска-літоўскіх культурны імпрэзаў, прысвечаных 1000-годдзю тапоніму «Літва».

Хаця большасць палемічных матэрыялаў кнігі «Тысяча гадоў добраму суседству» датуюцца яшчэ 90-мі гадамі, няма сумневу, што гэтым выданнем беларуская эліта ў асобе «Беларускай асацыяцыі беларусістаў» і Літоўская дзяржава ў асобе Пасольства Літвы ў Беларусі зрабілі па кроку насустрач у справе гістарычнага і культурнага паразумення.

Тысяча гадоў добраму суседству. Беларуска-літоўскае гістарычнае і літаратурнае сужыццё. Анталогія. Складальнік Сяргей Панізьнік. Мінск: «Кнігазбор», 2009. - 452с., 700 ас.

Каментары23

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца8

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца14

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»24

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць