Літва па-хатняму адсвяткавала 20-годдзе аднаўлення Незалежнасці. Пра Шушкевіча з канспектам у руках, таксі з расійскім сцягам і тэхнічныя памылкі арганізатараў з Вільні піша Віталь Несцераў.
Літвапа-дамашняму адсвяткавала20-годдзе сваёй Незалежнасці. З Вільні піша Віталь Несцераў.
11 сакавіка 1990 года Вярхоўны Савет Літоўскай ССР абвесціў Акт аб аднаўленні незалежнасці краіны. Вядома ж, сапраўднай незалежнасці гэта не дало — СССР існаваў яшчэ паўтара года, але літоўцы шануюць гэты дзень нягледзячы ні на што. Нездарма ў час урачыстага паседжання Сойма пайменна былі названыя ўсе дэпутаты, якія ўдзельнічалі ў галасаванні — і тыя, хто рашуча падтрымаў незалежнасць (іх было 124), і тыя, хто ўстрымаўся. Супраць тады не прагаласаваў ніхто.
Цяперашнюю святочную праграму паспрабавалі зрабіць сімвалічнай. Акрамя паседжання Сойма — вайсковы парад як паказ моцы літоўскай арміі і яе здольнасці абараніць сваю краіну. Святочнае набажэнства як духоўная аснова незалежнай нацыі. І ўрэшце, двухбаковыя сустрэчы прэзідэнты Літвы з калегамі. Як прызнанне, што да голаса Грыбаўскайце ў Еўропе прыслухоўваюцца.
Раздураная Вільня
Віленцы ненашмат адрозніваюцца ад мінчукоў. Хто заўсёдныя ўдзельнікі ўсенародных гулянняў, з якой нагоды б яны ні праводзіліся? Маладыя сем’і з дзецьмі, бабулі ці дзядулі з унукамі, выпадковыя мінакі і журналісты — прафесія абавязвае. Як і ў кожнай краіне, сталічныя жыхары стамляюцца ад частых святаў. Скарыстаўшыся выходным днём, яны застаюцца ўдома.
Таму і колькасць гледачоў парада была невялікай — усяго каля 2–3 тысяч чалавек. Пад вечар, да канцэрта «Радзіме — 20 год», падцягнулася моладзь, шмат хто з немясцовых. У гэтым плане падабенства на беларускія рэаліі — абсалютнае.
Што яшчэ супольнага — святочнае ўпрыгожванне транспарту і міліцэйскіх/паліцэйскіх машын. Да кожнай з іх быў прычэплены нацыянальны літоўскі сцяг. Насельніцтва акцыю таксама падтрымала — на адным з чатырох ці пяці аўто таксама лунаў сцяг. Астатнія ж спяшаліся па сваіх справах без ідэалагічнай афарбоўкі.
Давялося ўбачыць і таксі з прылепленым расійскім трыкалорам — відаць, як сведчанне пратэсту.
Як і на даху мінскага Палаца рэспублікі, па даху Сойма прагульваліся двое снейпераў у чорным. Бяспека першых асобаў краіны патрабуе не надта эстэтычных умоў працы.
Дробныя непрыемнасці
У адрозненне ад беларускіх святаў і парадаў, літоўская цырымонія, відавочна, не была адпрацаванай да аўтаматызму і прадуманай да драбязы. Гэта датычыла як тэхнічных момантаў — напрыклад, калі выявілася, што колькасць запрошаных тэлеаператараў большая за колькасць выдзеленага для іх месца.
Як мінімум, тысяча гледачоў глядзела шоў «падняцце сцягоў» праз спіны журналістаў, якія стаялі на ўзвышэнні і тым самым загароджвалі відовішча. Задумвалася, што глядзець будзе на што — лунаюць тры сцягі трох суседніх балтыйскіх краін, якія паклалі пачатак распаду СССР, сталі незалежнымі, але фактычна засталіся разам. Сімвал сяброўства, узаемападтрымкі і салідарнасці. Настрой арганізатарам папсавала надвор’е — узняты на вышыню літоўскі сцяг адразу ж абматаўся вакол мацавання ды так і не разматаўся.
Вы можаце ўявіць, каб у Беларусі ў цырымоніях такога кшталту ва ўзорным ачапленні стаяў шыхт аднолькава апранутых людзей, але адныя ў ім будуць у фірмовых берэтах, другія ў шапачках, а трэція наогул у капюшонах?! Для літоўскага свята гэта аказалася нармальнай карцінкай.
…Праз гадзіну на цэнтральнай плошчы нейкая прыватная кампанія спрабавала ўзняць паветраны шар. Спрабавала марна. Хвілін 20 спецыялісты змагаліся з ветрам і агнём, але шар завальваўся то на адзін бок, то на другі. Адарваўшы ад зямлі на паўметра, ён урэшце зноў апусціўся. Арганізатары здаліся — скруцілі шар і спакойна з’ехалі. Памылка — гэта не трагедыя.
Нашы ў Вільні
Як вядома, нягледзячы на запрашэнне, Аляксандр Лукашэнка да Вільні так і не даехаў. Замест сябе ён адправіў
сярод астатніх — прэзідэнты Польшчы, Славеніі, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі.Але ўсё ж гэта складана назваць непавагай да такой ступені, як у сітуацыі з Расіяй. Варта нагадаць, што замест запрошанага прэзідэнта Мядзведзева на цырымонію быў накіраваны… міністр транспарта.
Хоць БелТА і паведаміла пра «насычаныя»
Тым не менш, прадстаўнік Беларусі ў лікБылы старшыня Вярхоўнага савета патрапіў у лік пятнаццаці запрошаных у ложу за спінай прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце. Цікава, што Шушкевіч быў, мусіць, адзіным чалавекам у зале, які нешта канспектаваў за кожным выступоўцам.VIP-гасцей трапіў. Вядома ж, не Бура. Уганараваны быў Станіслаў Шушкевіч.
Выступленне беларуса не чакалася, але калі загучалі інтрыгоўныя пафасныя словы, што «зараз мы пачуем прадстаўніка краіны, з якой Літва жыла разам у Вялікім Княстве Літоўскім, з якой мы рыхтуемся разам адзначаць юбілей Грунвальдскай бітвы…» — падумалася, што вось ён, анонс выхаду да трыбуны Шушкевіча. Не — размова ішла пра прэзідэнта Польшчы Качынскага… Пачуўшы польскую мову, Шушкевіч зняў навушнікі. І працягнуў канспектаваць.
Пры поўным парадзе
Парад не ставіў за мэту беларускі прынцып — аб’яднаць і спартоўцаў, і дзяцей, і ветэранаў, карацей, усе сацыяльныя групы. Яшчэ пару нагадванняў пра айчынныя шэсці — прэса працуе ў адгарожаным месцы, крок наперад ці назад прыроўніваецца да парушэння грамадскага парадку. Уздоўж перакрытага праспекта нерухома стаяць натоўп людзей, які прапусціўшы парад міма сябе, са спакойнай душой разварочваецца і адпраўляецца па сваіх справах. З дынамікаў разносяцца салодкія галасы каментатараў, маўляў, перад трыбунамі праходзіць наступная ўзорная рота. І — галоўнае! — кульмінацыя парада для яго ўдзельнікаў — праход міма прэзідэнцкай трыбуны.
У Літве іначай.
Парад — для гледачоў, а не прэзідэнтаў.Вайскоўцы не заўсёды сінхронным крокам рушылі ад плошчы Незалежнасці да Кафедральный плошчы. У гэты час перад імі спакойна перабягалі дарогу фатографы, шукаючы лепшы кадр. Фактычна натоўп далучыўся да парада — прапусціўшы апошняга вайскоўца, людзі прыладжваліся ісці ззаду, праходзячы адлегласць разам. Дзеці — у першую чаргу гэта свята для іх — атрымлівалі магчымасць сфатагравацца з ўдзельнікамі парада. Утульна і неяк
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Каментары