Нерухомасць22

У Мінску прадаюць нестандартную 3-узроўневую кватэру. Цана можа прыемна здзівіць

Кватэра ў трох узроўнях — даволі рэдкая з'ява для Беларусі.

Фота тут і далей: minsk.etagi.com

Знаходзіцца трохузроўневая чатырохпакаёўка ў доме 1994 года пабудовы, па адрасе Максіма Багдановіча, 108. Агульная плошча кватэры — 116 м². 

На першым узроўні месціцца прыхожая, вялікая прахадная гасцёўня на 22 квадраты з выхадам на лоджыю і кухню памерам 8 квадратаў. Таксама на першым паверсе ёсць санвузел з душавой кабінай. 

Рамонт у кватэры стары, імаверна яго рабілі ў першыя гады пасля таго, як дом быў здадзены ў эксплуатацыю. У гасцёўні ўсталяваны кандыцыянер. Ва ўсіх жылых памяшканнях паркетныя падлогі. 

На другім узроўні знаходзіцца прасторны спальны пакой з лоджыяй і кладоўкай, схаванай за шафавымі дзвярыма.

На трэцім — два спальныя пакоі на 10,8 і 15,7 квадрата. Кожны пакой мае лоджыю. 

Таксама на трэцім узроўні маецца другі санвузел, толькі ўжо не з душавой кабінай, а з вуглавой ваннай і бідэ. Бачна, што цяперашнія гаспадары вельмі любяць дываны. Нават у ванным пакоі ляжыць дывановая дарожка.

Агулам інтэр'еры гэтай кватэры нагадваюць дыхтоўнае лецішча, куды пасля рамонту звезлі старую мэблю і тэхніку з кватэры. 

Як пазначана ў аб'яве, кватэра прадаецца разам з мэбляй і тэхнікай.

Просяць за гэтую чатырохпакаёўку 167 тысяч даляраў, што каля 1 440 даляраў за квадрат. Для параўнання — сярэдні кошт метра ў чатырохпакаёўках Мінска на падставе прапаноў складае 1 726 даляраў.

Каментары2

  • Чёрный риэлтор
    30.04.2025
    Интересная квартирка. С учётом торга и ремонта будет кому-то классное жильё за 200к зелени
  • Максим Дизайнер
    01.05.2025
    Лет 10 назад 3-х уровневая, на Дениссовской, в более новом доме стоила 75к. Лифтовая шахта и пролеты оформлены в виде башни. Так там один круглый тамбур был размером с приличный каток.

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца6

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць