Культура33

У Касцюшкаве знікла шыльда ў памяць пра Тадэвуша Касцюшку

Памятны камень, пастаўлены ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці, застаўся без шыльды. 

Памятны камень Тадэвушу Касцюшку без шыльды. Фота: Reform.news

Яе адсутнасць заўважылі чытачы выдання Reform.news.

Памятны камень кіраўніку паўстання 1794 года Тадэвушу Касцюшку паўстаў перад наведвальнікамі мясцінаў без шыльды. «Ці прыбралі, ці не ўзнавілі, хаця бачна, што помнікі побач прыводзілі ў парадак», — канстатавалі чытачы.

@nashaniva Сціраюць памяць пра Касцюшку #касцюшка #костюшка #новости #политика #беларусь ♬ Paris - Else

Як выглядаў камень да гэтага і што дакладна было напісана на шыльдзе, невядома. Найбольш верагодна, што імя Касцюшкі на камені згадвалася ў сувязі з падзеямі часоў вайны. 

Да другой паловы ХХ стагоддзя вёска Касцюшкава называлася Трыгубава. У XVII стагоддзі ўваходзіла ў склад маёнтка Раманава Аршанскага павета Віцебскага ваяводства ВКЛ.

У час Другой сусветнай вайны вёска ў 1943 годзе была спалена нацыстамі. Трыгубава было вызвалена ў кастрычніку таго ж года ў выніку наступу 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі, якая была сфарміраваная савецкімі ўладамі з польскіх грамадзян і этнічных палякаў. 

Намеснік камандзіра батальёна капітан Уладзіслаў Высоцкі, які 12 кастрычніка 1943 года кіраваў у баях пад Леніна наступленнем на адказным участку, авалодаў апорным пунктам супраціўлення праціўніка і ўклініўся ў другую лінію варожай абароны каля вёскі Трыгубава, пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

У суседнім Леніне ў 1968 годзе створаны вялікі Музей савецка-польскай баявой садружнасці. У 1969 годзе вёска Трыгубава была перайменаваная ў Касцюшкава.

Такім чынам савецкія ўлады ўскосна спрычыніліся да ўшанавання на Магілёўшчыне імя Тадэвуша Касцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША, генерал-маёра арміі Рэчы Паспалітай, які змагаўся супраць Расійскай імперыі.

Каментары3

  • час
    11.05.2025
    Балюча глядзець на гэта, але ўсё можа адрадзіцца.
  • Грызлов
    11.05.2025
    Работаем, манкурты!
  • Літвін
    11.05.2025
    "Літва! Слаўная барацьбой і грамадзянскасцю, доўга нешчаслівая праз уласных сыноў здрады, абяцаю стаць сярод вас з падзякай за давер ваш да мяне, калі дазволяць мне ваенныя абставіны…
    хто ж я ёсць, як не літвін, зямляк ваш, вамі абраны?»
    Тадэвуш Касцюшка

    Не тое вы шкадуеце: шыльду з камення. Шкадуйце аб знікненні вашае дзяржавы Літвы, аб тым, што вы выракліся імя свайго народу, аб стагоддзях беларушчыны шкадуйце, аб страчанай волі ды незалежнасці.
    Шкадуйце, плачце, выйце, бо змагацца ды вернуць страчанае, вы няздольныя.

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

У Брытаніі разгарэўся скандал вакол трагічнай смерці 18‑гадовага хлопца: паліцыянты яму не паверылі51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць