Сілавікі выкарыстоўваюць старых знаёмых эмігрантаў, каб даведацца больш пра дэмакратычныя структуры
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра новыя схемы таго, як сілавікі спрабуюць больш дазнацца пра актывістаў у эміграцыі.

Ілюстрацыйны здымак
Праваабаронцы прачыталі некалькі перапісак былых палітвязняў са старымі знаёмымі з Беларусі. Па іх здаецца, піша «Вясна», што суразмоўцы спрабуюць як мага болей даведацца пра навіны ў дэмакратычных колах.
Акрамя таго, такім людзям пасля пішуць наўпрост прадстаўнікі КДБ і запрашаюць «пагутарыць на выгадных умовах».
Колькасць такіх выпадкаў і іншыя падрабязнасці «Вясна» не прыводзіць.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары