Грамадства1616

Алімпійскі літрбол. Віктар Лукашэнка і Аляксандр Зайцаў запусцілі ўласную сетку крам алкагольнай прадукцыі

У Беларусі з'явіліся новыя алкакрамы «Дуб зялёны». Іх запусціў бізнесмен Аляксандр Зайцаў, блізкі да сям'і Лукашэнкі чалавек. А яго партнёр па гэтым бізнэсе — Віктар, сын Аляксандра Лукашэнкі і кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта. 

У ліпені 2025 года ў Пружанах, на малой радзіме «кашалька» Лукашэнкі Аляксандра Зайцава, адкрылася першая крама алкагольнай прадукцыі пад брэндам «Дуб зялёны». Мясцовая раённая газета анансуе запуск цэлай сеткі алкамаркетаў ва ўсёй Беларусі. «Бюро» даведалася, што гэты таварны знак Зайцаў у ліпені 2023 года зарэгістраваў на сябе асабіста. 

Сама крама ў Пружанах належыць фірме «Глаугандальпрэд» (зарэгістраваная ў такім напісанні).

На яе ж у сакавіку 2025 года быў зарэгістраваны яшчэ адзін алкапункт «Дуб зялёны» ў Пінску.

51% «Глаугандальпрэда» знаходзіцца ва ўласнасці ў Аляксандра Зайцава. Аднак спойваць беларусаў бізнэсовец плануе не адзін, а ў кампаніі Віктара Лукашэнкі — 49% фірмы запісаныя на Нацыянальны алімпійскі камітэт (НАК), які з 2021 года і ўзначальвае старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.

Праўда, колькі партнёры заробяць на новай алкагольнай сетцы, невядома — уся бухгалтарская справаздачнасць кампаніі засакрэчаная як падатковая таямніца згодна з пастановай Савета міністраў.

Акрамя «Дуба зялёнага», з 2021 года «Глаугандальпрэд» таксама валодае супермаркетам бяспошліннага гандлю на аўтамабільным памежным пераходзе Бераставіца/Баброўнікі на мяжы з Польшчай.

Каментары16

  • Тум
    22.08.2025
    Увесь алкагольны і тытунёвы бізнэс ў Беларусі даўно пад сінямі лапамі сямейкі Лукашэнка і арміністрвцыі асабіста.
    Амаль да паловы акцызаў з продажу алкаголю і цыгарэт ідзе не ў бюджэт дзяржавы, а праз асобныя рахункі пераліваецца на адміністрацыю Лукашэнка і ідзе ў асабісты бізнэс сямейкі.
    Сямейка Лукашэнка зацікаўлена каб ў краіне ўсе співаліся і працягваўся алкагольны генацыд беларускай нацыі.
  • Х
    22.08.2025
    Згодна з дадзенымі міжнароднай арганізацыі здароўя пры ААН калі ў краіне насельніцтва патрабляе больш за 8 літраў абсалютнага спірта на душу насельніцтва то краіну, яе народ, чакае ментальная, культурная і фізічная дэградацыя.
    Ў БЕЛАРУСІ гэты паказчык пры Лукашэнку ўзроз ў разы. З тых жа 8 літраў на пачатак 1990 да больш чым 12-15 літраў і больш. Лукашэнкаўскі БССР адна з самых алкагольных і адна з самых п'ючых краін ў свеце. Лукашэнка і ягоная сямейка наўмысна твораць АЛКАГОЛЬНЫ ГЕНАЦЫД БЕЛАРУСКА НАРОДУ.
  • Болельщик
    22.08.2025
    Так вот зачем в РБ есть НОК! Как хозяйственная бизнес-единица "Семьи".

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі84

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі8

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі84

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць