Свет11

Прэм'ер Канады: Пуцін баіцца сустрэчы з Зяленскім

«Пуцін пастаянна вылучае ўмовы і затрымлівае, бо баіцца гэтай сустрэчы», — сказаў Марк Карні.

Марк Карні ў Кіеве. Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

На думку прэм'ер-міністра Канады Марка Карні, Уладзімір Пуцін баіцца сустракацца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім для абмеркавання ўмоў прыпынення вайны. Пра гэта кіраўнік Канады сказаў на прэс-канферэнцыі, піша «Укрінфарм».

«Пуцін пастаянна вылучае ўмовы і затрымлівае, бо баіцца гэтай сустрэчы», — сказаў Марк Карні. 

Паводле яго слоў Карні, Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным «на любой нейтральнай тэрыторыі».

«То-бок ён не чакае візіту Пуціна ў Кіеў, але і сам не плануе ехаць у Маскву для гэтай сустрэчы. Але любое месца яго задавальняе».

Прэм'ер Канады дадаў, што саюзнікам важна працягваць аказваць дапамогу Украіне, пакуль гэтая сустрэча не адбудзецца.

Каментары1

  • Ьдв
    27.08.2025
    А ён ведае, што расейцы не з'яўляюцца еўрапейцамі і выкарыстанне разводкі " а табе слабо?" супраць іх бессэнсоўна?

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць