На мінулым тыдні калектыву кандытарскай фабрыкі «Слодыч» прадставілі новага генеральнага дырэктара. Ім стала Аксана Блізнюк, якая раней узначальвала адно з упраўленняў канцэрна «Белдзяржхарчпрам», піша Office Life.

Месца кіраўніка «Слодыча» стала вакантным яшчэ ў пачатку лета, калі фабрыкай, якой кіраваў Аляксандр Нячай, ён узначаліў «Камунарку».
У мінулы панядзелак, 18 жніўня, старшыня «Белгаспіщэпрама» Алег Жыдкоў прадставіў калектыву «Слодыча» новага кіраўніка. Да гэтага Аксана Блізнюк працавала ў канцэрне, яна ўзначальвала ўпраўленне па вытворчасці прадуктаў харчавання.
Але амаль уся прафесійная дзейнасць новага кіраўніка «Слодыча» звязаная з кандытарскай галіной. Яна 16 гадоў прапрацавала на «Камунарцы», дзе пачынала карамельшчыцай і паступова дарасла да галоўнага тэхнолага, пасля чаго ў 2017 годзе пайшла ў канцэрн, дзе таксама адказвала за сектар кандытарскай галіны.
Прадпрыемству «Слодыч» — 122 гады. На фабрыцы выпускаюць больш за 100 відаў рознай прадукцыі: печыва, пернікі, зефір, цукеркі, вафлі і інш.
Акрамя вытворчай пляцоўкі ў Мінску, у «Слодыча» ёсць філіял у Івенцы (там выпускаюць цукеркі, у тым ліку знакамітую «Кароўку і жавальныя цукеркі Frumi) і ў Маладзечне (там раней была фабрыка «Конфа», якая спецыялізуецца на перніках).
У фабрыкі — шэсць фірменных крамаў у Мінску.
-
Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем
-
У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі
-
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
«Красный Мозырянин» производит те легендарные конфеты «Коровка» по ручной технологии и классической рецептуре. Однако искать нужно именно оригинальную «Коровку», а не её вариации «Щёдрая коровушка NEW», а с этим проблема. Нигде нет их в магазинах, только у комерсов на крупных маркетплейсах, где полкилограмма конфет стоит в полтора раза дешевле килограмма и покупатели жалуются, что свежие конфеты в заказах смешаны со старыми засохшими и засахарившимися.