Змена рэжыму ў Беларусі больш не на парадку дня амерыканскай палітыкі
Выглядае, што Вашынгтон гатовы перайсці да маўклівай нейтральнасці. Адзінай перашкодай падаецца асобнае пытанне пасольства.
Выглядае, што Вашынгтон гатовы перайсці да маўклівай нейтральнасці. Адзінай перашкодай падаецца асобнае пытанне пасольства.
Крокі Вашынгтона выразна паказваюць на змену курсу ў дачыненні да Беларусі. Была падтрымка праз МВФ — 3,5 мільярда. Змянілася стаўленне да беларускай палітычнай апазіцыі. Ад пэўнае пары яе, хутчэй, ігнаруюць.
З чым звязаная перамена? Няма двух варыянтаў адказу: з курсам Мінска на незалежнасць ад Масквы.
Лукашэнку не ўдалося скалупнуць, значыць, варта з ім лічыцца. Не рэвалюцыя, а набліжэнне. Мінск не будзе праціўнікам, пакуль не будзе ўлазіць у антыамерыканскія авантуры. Такой выглядае палітыка Абамы да Беларусі. Абамы, першыя крокі якога Лукашэнка вітаў.
Ах так, ёсць асобнае пытанне пасольства, з якога беларускія ўлады выгналі дыпламатаў. Гонар не дазволіць ЗША заплюшчваць на гэта вочы. Аднак у выпадку вырашэння пытання з амбасадай нармалізацыя адносінаў з ЗША падаецца рэальнай.
Стаўленне ЗША да пытанняў дэмакратыі ў Беларусі тады можа «азербайджанізавацца». Гэта значыць, прынцыповая падтрымка правоў чалавека, але без настойвання на палітычных пераменах. І гатоўнасць да развіцця эканамічных кантактаў.
Апазіцыі прыйдзецца прыстасавацца да новай дадзенасці, якая можа зацягнуцца аж да змены курсу ў Вашынгтоне ці ў Мінску. На першае апазіцыя ўплываць не можа — хоць і цешыць сябе такой ілюзіяй, а вось другое цалкам у беларускіх руках.
У кожным разе, нармалізацыя адносінаў з ЗША дасць Беларусі дадатковыя аргументы ў няпростым дыялогу з Масквой. Незалежнасць ад таго ўмацуецца, дэмакратыя адкладаецца на пасля.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
Каментары