Спорт11

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе

Гэта наогул першае золата Паўднёвай Амерыкі на Зімовых Алімпійскіх гульнях.

Лукас у першай спробе выступаў пад першым нумарам і настолькі высока паставіў планку, што яго ніхто не здагнаў. Фота: Christian Petersen/Getty Images 

Пераможца этапаў Кубка свету бразільскі гарналыжнік Лукас Піньейра Бротэн сёння выйграў залаты медаль у гіганцкім слаламе. У другой спробе ён паказаў час дзве хвіліны 25 секундаў. У першай спробе Бротэн таксама быў найлепшым.

Другое месца заняў швейцарац Марка Адэрмат, бронза ў швейцарца Лоіка Меера.

Што праўда, Лукас Пінейра Бротэн нарадзіўся ў Нарвегіі, яго тата нарвежац, а маці бразільянка.

Лукас доўгі час выступаў за Нарвегію, але потым памяняў зборную. Да кастрычніка 2023 года Лукас ужо ўваходзіў у эліту горных лыж: перамагаў на пяці этапах і валодаў Малым крыштальным глобусам у слаламе.

Але Лукас усё ж бразілец: гуляе ў футбол, сябруе з Раналда (зубасцікам), танчыць самбу на снезе.

Лукас на адкрыцці Алімпіяды. Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images

Бротэн прызнаўся, што заўсёды адчуваў на сабе ўплыў дзвюх культур. Любіць бразільскую музыку (прышчапіла мама), гаворыць па-партугальску (але ўсё яшчэ падцягвае граматыку), а ў дзяцінстве хацеў займацца — чым? — вядома, футболам.

Але катаецца на лыжах з дзевяці гадоў. Любоў яму прышчапіў тата Б'ёрн. 

Пасля спуску спартоўцы маюць права патэлефанаваць родным праз відэасувязь, і Лукас пазваніў маме.

Скрыншот афіцыйнай трансляцыі

Дарэчы, падтрымлівалі яго сёння на трыбунах двума сцягамі: вялікімі бразільскімі і малымі нарвежскімі.

Каментары1

  • чытач
    15.02.2026
    Бразільянец, бацьку якога завуць Б'ёрн. Такое сабе.

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць