Чукоцкая аўтаномная акруга прапанавала Беларусі далучыцца да распрацоўкі на тэрыторыі рэгіёна залатых руднікоў. Пра гэта паведаміў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» намеснік губернатара расійскай акругі Антон Ярамчук.

Фота: часопіс «Глобус»
Перспектыва распрацоўкі залатых руднікаў можа стаць адным з новых кірункаў супрацоўніцтва, якія нядаўна абмеркавала з Аляксандрам Лукашэнкам падчас нядаўняга візіту ў Мінск дэлегацыя гэтага рэгіёна Расіі.
Як адзначыў віцэ-губернатар, расіяне паказалі і абмеркавалі карту вольных участкаў для здабычы золата з нераспрацаванага фонду недраў, якія могуць быць цікавыя беларускім кампаніям для распрацоўкі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары
Впрочем,у РБ их тоже нет.
А добывать на грани рентабельности нет особого смысла,там ж не самородки на поверхности лежат