Свет88

Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Ірана ў апошнюю хвіліну

Джэй Дзі Вэнс, Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер перакананыя, што яму варта паспрабаваць заключыць пагадненне з Тэгеранам.

Джэй Дзі Вэнс, Дональд Трамп і Джарэд Кушнер, фота Chip Somodevilla/Getty Images

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп можа адкласці ўдары па цывільнай і энергетычнай інфраструктуры Іран, паведамляе Axios.

Старшы чыноўнік амерыканскай адміністрацыі расказаў Axios, што цяпер прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сутыкаецца з важным рашэннем у сціслыя тэрміны: выканаць сваю пагрозу знішчыць інфраструктуру Ірана або зноў перанесці ўласны тэрмін, каб даць перамовам шанец.

«Калі прэзідэнт убачыць, што пагадненне наспявае, ён, верагодна, пачакае. Але толькі ён і толькі ён прымае гэта рашэнне», — расказаў суразмоўца выдання.

Паводле даных Axios, Трамп займае найбольш ваяўнічую пазіцыю адносна Ірана ў параўнанні з членамі свайго кабінета. Аднак віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, спецыяльны пасланнік Стыў Уіткаф і зяць прэзідэнта Джарэд Кушнер перакананыя, што яму варта паспрабаваць заключыць пагадненне з Тэгеранам.

Адказ іранскага боку на прапанову Вашынгтона аб перамір’і ў Белым доме ўспрынялі не як адмову, а як перамоўны манеўр.

У той жа час дзве неназваныя крыніцы паведамілі выданню, што план маштабнай амерыкана-ізраільскай бамбардзіровачнай кампаніі супраць энергетычных аб’ектаў Ірана гатовы, калі Трамп аддасць загад.

«Трамп пагадзіўся б на пагадненне, калі б яго атрымалі, але невядома, ці гатовы іранцы. Сітуацыя будзе надзвычай напружанай да аўторка (7 красавіка)», — сказаў крыніца ў ЗША, блізкая да Трампа.

Увечары ў панядзелак Трамп назваў новы дэдлайн ультыматуму Ірану: 20‑я вечара аўторка па вашынгтонскім часе (у Мінску будзе трэцяя раніцы серады).

«Да апоўначы заўтрашняга дня кожны мост у Іране будзе цалкам знішчаны, а кожная электрастанцыя ў Іране выйдзе з ладу — яны будуць гарэць, выбухаць і больш ніколі не будуць выкарыстоўвацца. Гэта можа адбыцца на працягу чатырох гадзін, калі мы захочам. Але мы не хочам, каб гэта адбылося», — сказаў амерыканскі лідар.

Каментары8

  • Андрусь
    07.04.2026
    Тое, што не ваеннае ці вайсковае, у беларускай мове абазначаецца словам "цывільнае", а не словам "грамадзянскае". Не трэба бяздумна калькаваць расійскія канцылярызмы. Выпраўце ўзагалоўку, калі ласка, не ганьбіце назву выдання![Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • бабруйчанін
    07.04.2026
    Кушнір і Вітькав зразумела чаму " галубыміра" на Б Усходзе яны губляюць свае $€ кроўныя
    Пасля слоў цесця у бок прынца саудіта прэферэнцый адкатаў замоўлень памяншае ці увогуле знікнут...
    Ніякага клопата аб карысці ЗША толькі бізьнісь ...ні майце ілюзій
  • Карупцыянеры
    07.04.2026
    бабруйчанін , бяда, што ў дэмакратыях такія тэмы прытрымліваюць да выбараў, нават калі гэта ў дадзены момант шкодзіць краіне

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

Баксёр Дзмітрый Асанаў святкаваў сваю чарговую перамогу ў традыцыйным беларускім строі2

Вячорка: Калі Еўропа пачне здаваць перад Лукашэнкам, гэта аслабіць амерыканскія пазіцыі9

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць