Свет

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

Авіякампанія Air New Zealand пачне прапаноўваць пасажырам эканомкласа спецыяльныя спальныя месцы ў выглядзе двух’ярусных ложкаў на новых самалётах Boeing 787‑9 Dreamliner. Заказаць такую паслугу можна будзе з 18 мая, а першыя рэйсы з’явяцца ў лістападзе, піша Reuters.

Фота: Air New Zealand

У самалёце будзе шэсць асобных капсул для сну. У кожнай прадугледжаныя матрац, пасцельная бялізна, фіранка для прыватнасці, рамень бяспекі, лямпа для чытання, разеткі для зарадкі і невялікі набор патрэбных рэчаў. Пасля кожнага выкарыстання экіпаж будзе мяняць падушкі, прасціны і коўдру.

Першымі новыя ложкі з’явяцца на вельмі доўгім 17‑гадзінным рэйсе паміж Нью-Ёркам і Оклендам у Новай Зеландыі. Карыстацца спальным месцам можна будзе 4 гадзіны, а кошт складзе 495 даляраў.

У кампаніі адзначылі, што такая працягласць выбраная невыпадкова: гэтага часу дастаткова, каб чалавек паспеў расслабіцца, заснуць і адпачыць падчас палёту.

Air New Zealand ужо раней прапаноўвала іншую выгоду — Sky Couch, калі тры крэслы ў эканомкласе можна ператварыць у роўную паверхню для адпачынку. Цяпер жа авіякампанія робіць яшчэ адзін крок, каб зрабіць далёкія пералёты больш камфортнымі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах1

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі72

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць