Грамадства3232

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

На гэту версію наводзіць некалькі дэталяў.

Анжаліка Мельнікава і ёсць Ангеліна Радзівонава? Фота: «Наша Ніва»

У пачатку года зніклая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава купіла кватэру ў «Маяку Мінска». «Люстэрка» і «Кіберпартызаны» высветлілі, каму раней належалі гэтыя апартаменты. Да Мельнікавай уласнікам быў Аляксей Вітальевіч Чалаеў — на гэта імя, меркавана, аформлены пашпарт прыкрыцця Аляксея Лабеева, агента контрразведкі КДБ, які неаднаразова сустракаўся з Мельнікавай.

А да Чалаева кватэра належала Ангеліне Аляксееўне Радзівонавай. Але ёсць нюанс — такога чалавека сярод грамадзян Беларусі ў базах, даступных «Кіберпартызанам» не існуе.

Хто гэтая загадкавая Радзівонава? Ці не можа гэта быць імя, на якое аформлены пашпарт прыкрыцця самой Мельнікавай? На гэту думку наводзіць некалькі дэталяў.

Пашпарт Радзівонавай быў аформлены 13 мая 2025 года, а ўжо 16 мая 2025‑га яна купляе на сябе кватэру — нібыта спецыяльна пад юрыдычную аперацыю.

Дата нараджэння Мельнікавай — 12 лютага 1988 года. У Радзівонавай — 2 лютага 1990 года. То-бок месяц той самы, а вось дзень і год змененыя, але ненашмат.

У агента Лабеева такая самая схема з датамі нараджэння — 30 красавіка 1993 года (у рэальным пашпарце), 29 красавіка 1991 года (у пашпарце прыкрыцця) і 28 красавіка 1991 года (у другім пашпарце прыкрыцця).

У Лабеева-Чалаева імя паўсюль заставалася «Аляксей». А вось у Мельнікавай-Радзівонавай імёны хоць і розныя, але падобныя па структуры, асабліва ў рускамоўным напісанні, дзе адрозніваюцца ўсяго дзве літары — «Анжелика» і «Ангелина».

Што яшчэ цікава — у інстаграме трэнеркі, якая выкладала відэа з Мельнікавай у фітнэс-зале, сярод падпісак ёсць закрыты акаўнт annalex.rodion.

Профіль быў створаны ў красавіку 2025 года, пазначана, што адзін раз імя акаўнта змянялася (ранейшае невядома). Можа, гэта тая самая Радзівонава?

Annalex.rodion лёгка раскладваецца на рускамоўнае скарачанне «Анн. Алекс. Родион.»

Мы спыталі меркаванне «Кіберпартызанаў»: ці магчыма, што гэта пашпарт прыкрыцця Мельнікавай? Фотаздымка з гэтага пашпарта ў іх пакуль няма.

«Гэта цалкам верагодна, але на гэты момант доказаў таму няма. Увогуле пакуль што складваецца ўражанне, што гэты пашпарт быў створаны пад набыццё кватэры інкогніта, бо яго выдалі за тры дні да куплі кватэры. Такая асоба не згадваецца ні ў якіх дзяржаўных базах, да якіх у нас ёсць доступ», — пракаментавалі «Кіберпартызаны».

Былая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава знікла ў сакавіку 2025 года. Апошні раз яе бачылі на Шры-Ланцы, куды ў той жа час прыязджаў Аляксей Лабееў — 32‑гадовы мужчына, з якім у Мельнікавай былі адносіны і які, як высветлілі журналісты, працуе ва Упраўленні вайсковай контрразведкі КДБ.

Пасля яе знікнення ў Польшчы завялі крымінальную справу, але што адбылося з Анжалікай, дагэтуль незразумела.

Праз год у сацсетках з’явіліся яе фатаграфіі з мінскай спартзалы, а бацька прызнаўся «Нашай Ніве», што яна ўжо «даўнавата» ў Беларусі. Іншыя бачылі яе ў «Дана Моле». «Люстэрка» высветліла, што ўжо пасля знікнення Мельнікава набыла дзве кватэры ў Мінску. З трэцяй яе кватэры быў зняты арышт і аформлены падзел маёмасці з былым мужам.

Каментары32

  • Смешно
    29.04.2026
    По сути КГБ достаточно делать выбросы и делать это очень легко учитывая их тотальный контроль. А дальше смеяться над тем как обсасывают это

    [Зрэдагавана]
  • Кіт
    29.04.2026
    У кібераў ПАКУЛЬ няма фотаздымка з пашпарта. А што будзе яшчэ?
  • Indrid Cold
    29.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі83

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Белгарадзе выбухнуў склад з боепрыпасамі2

Стала вядома, чым атруціліся дзеці ў барысаўскіх садках9

«Нешта драматычнае не было перададзена». Франак Вячорка пракаментаваў скандал з Алінай Харысавай27

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць15

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі83

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць