Грамадства2424

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

30‑гадовага мінчука Івана Воінава, які ў мінулым быў міліцыянерам, кінулі за краты па абвінавачанні ў сувязі з Палком Каліноўскага. Яго вінавацілі адразу па трох цяжкіх крымінальных артыкулах.

Іван Войнаў. Фота: Укантакце

Івану Воінаву 30 гадоў. У 2011 годзе ён пайшоў на сваю першую працу — у гаспадарку «Голацк» у Пухавіцкім раёне. Пасля перайшоў на МТЗ.

Па звестках Belpol, з 2014 да 2017 года Воінаў працаваў у Заводскім аддзеле Дэпартамента аховы МУС у Мінску. Мужчына прайшоў шлях ад курсанта да сяржанта міліцыі групы затрымання, але ў выніку быў звольнены з фармулёўкай «за сістэматычнае невыкананне ўмоў кантракта». Пазней Іван вярнуўся на Мінскі трактарны завод.

Па звестках праваабаронцаў, арыштавалі былога сілавіка прыкладна ў жніўні 2025 года. Спачатку Воінава ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ, а пасля перавялі ў мінскае СІЗА-1. Пераслед мужчыны звязаны з ягонымі імавернымі планамі далучыцца да беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.

Воінава судзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Фармулёўкі абвінавачвання сведчаць пра тое, што далучыцца да Палка Каліноўскага ён не паспеў: яго асудзілі за падрыхтоўку да найміцтва (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3), падрыхтоўку да ўдзелу ў тэрарыстычнай арганізацыі (ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 290-5) і замаху на здраду дзяржаве (ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 356).

Івану пагражала да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дакладны тэрмін зняволення Воінава пакуль застаецца невядомым. Цяпер ён знаходзіцца ў калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары24

  • Ну-ну
    01.05.2026
    Во як працуе план Трампа-Коўла і адцягваньне Беларусі ад рашкі ў сям’ю эўрапейскіх краінаў, во як працуе! А ружовыя невероятные як заўжды не разумеюць.
  • Bielarus 4ever
    01.05.2026
    Гэта так лукашэнка вяртаецца ў "эўрапейскую сям'ю народаў", так, Коўл?
    Гэта так лукашэнка хоча разрадкі адносін з захадам, так Зянон?
    Гэта так лукашэнка хоча аддаляцца ад расіі, так, наш адбельвальнік лукі - плян трампа, які піша з «пішу з Фінляндыі / ЗША / Швэцыі/Румыніі»? Нагадаю табе, што вагнэраўцы вучылі беларускае войска, рабілі тут што хацелі, як у сябе ў масковіі (канцэрт зь іх затрыманьнем на пару тыдняў - не залічваецца, фрэндлі фаер), а Беларусь лука аддаў х...лу для нападу на Ўкраіну ў 2022 г. Што будзеш казаць, калі х...ло палезе ва Ўкраіну ў 2026 г. праз нас?

    Тое што лука-бондарава замест ангельскай мовы ўвёў дарожныя паказальнікі на расейскай, гэта саюз з зша ці не? Ботафэрма КРамля ау?
  • Вельмі цікава
    01.05.2026
    А як можна была спаліцца? Ён напісаў не ў тый тэлеграм бот, у фіктыўны?

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць