Свет55

Іран прапанаваў ЗША мірны план з 14‑ці пунктаў. Трамп будзе думаць

Як піша іранскае выданне Tashim, ЗША прапаноўвалі Ірану двухмесячнае спыненне агню, аднак Тэгеран настойвае на тым, што ўсе пытанні павінны быць вырашаныя на працягу 30 дзён і што асноўная ўвага павінна быць засяроджаная на «спыненні вайны», а не на падаўжэнні перамір'я.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Вядома, што іранская прапанова ўключае наступныя пытанні:

  • гарантыі бяспекі ад будучых атак;
  • вывад войскаў ЗША з раёнаў, прылеглых да Ірана;
  • зняцце марской блакады;
  • размарожванне іранскіх актываў;
  • выплата рэпарацый;
  • зняцце санкцый;
  • спыненне вайны на ўсіх франтах, уключаючы Ліван;
  • новы механізм кіравання Армузскім пралівам.

Выданне дадае, што Тэгеран чакае афіцыйнага адказу ЗША на гэтыя прапановы.

Пазней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў пост у сацсетках, адзначыўшы, што разгледзіць прапанову, аднак выказаў здагадку, што можа і не прыняць пагадненне.

«Неўзабаве я разгледжу план, які Іран толькі што нам даслаў, але не магу ўявіць, каб ён быў прымальным, паколькі яны яшчэ не заплацілі дастаткова высокую цану за тое, што зрабілі з чалавецтвам і светам за апошнія 47 гадоў», — напісаў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

Каментары5

  • Памылка
    03.05.2026
    Тут відавочная супярэчнасць, Трамп і думаць.
  • ?!
    03.05.2026
    а что иранцы сделали с человечеством и миром за последние 47 лет? Влияние Ирана распространяется максимум на ближний Восток, а вот Америка после 2 МВ действительно делала гадости по всему миру, нападая на десятки стран, как и на Иран
  • бабруйчанін
    03.05.2026
    Дамова Абамы скасаваная Трампам лепш выглядала ...на мой погляд ..

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»21

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць