Свет

На фоне ўкраінскіх паветраных атак Пуцін памяняў камандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыняў рашэнне памяняць камандуючага Паветрана-касмічнымі сіламі краіны, у склад якіх уваходзяць войскі супрацьпаветранай і супрацьракетнай абароны. З 2023 года гэтую пасаду займаў генерал Віктар Афзалаў, а цяпер яго замяніў генерал-палкоўнік Аляксандр Чайко, піша The Moscow Times.

54‑гадовы Аляксандр Чайко ў канцы 2010‑х гадоў камандаваў расійскімі войскамі ў Сірыі, а з 2021 года ўзначальваў Усходнюю вайсковую акругу. Ён мае званне Героя Расіі. Паводле інфармацыі Еўрасаюза, асобу Чайко звязваюць з падзеямі ў Бучы, дзе расійскіх вайскоўцаў абвінавачваюць у масавых забойствах мірных жыхароў. У сакавіку 2026 года ЕС увёў супраць яго персанальныя санкцыі.

Змена камандавання расійскіх ВКС адбылася на фоне праблем з супрацьпаветранай абаронай. Апошнім часам Расія сутыкнулася з серыяй атак украінскіх беспілотнікаў, якія СПА аказалася няздольнай поўнасцю адбіць. У канцы сакавіка ўдары былі нанесеныя па буйных нафтавых партах на Балтыйскім моры, што прывяло да спынення экспарту нафты.

У красавіку атакі працягваліся: больш за 20 удараў прыйшліся па розных нафтавых аб’ектах, у тым ліку па некалькіх нафтаперапрацоўчых заводах, частка якіх была вымушаная спыніць працу. У выніку аб’ёмы перапрацоўкі нафты ў краіне знізіліся да мінімальнага ўзроўню з 2009 года.

Вылучаецца сітуацыя ў Туапсэ на Чорным моры, дзе порт і нафтаперапрацоўчы завод неаднаразова траплялі пад удары: у выніку гарэлі вялікія аб’ёмы нафты, а ў мора траплялі нафтапрадукты. Падобны інцыдэнт адбыўся і ў Пярмі ў канцы красавіка.

Праз пагрозу беспілотнікаў улады вымушаны былі нават змяніць фармат святкавання Дня Перамогі ў Маскве. Парад будзе скарочаны, пройдзе без вайсковай тэхнікі і працягнецца менш за звычайны час. Акрамя таго, будзе абмежаваны доступ на трыбуны — напрыклад, дэпутатаў Дзярждумы туды не дапусцяць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза5

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская3

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

«Я нават заплакаў». Мінчанка знайшла на лаўцы чужыя старыя фота, а праз 10 гадоў яны вярнуліся ў сваю сям'ю1

Навукоўцы знайшлі новы спосаб рэдагавання генаў чалавечых эмбрыёнаў

Следам за «халяльнымі» агуркамі ў продажы з'явіліся такія ж баклажаны3

На дачных участках хочуць забараніць лазні з саўнамі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць