Спорт22

Крышціяну Раналду едзе на чэмпіянат свету шосты раз

Галоўны трэнер зборнай Партугаліі Раберта Марцінес абвясціў заяўку каманды на чэмпіянат свету 2026 года. Зборная будзе прадстаўлена 27 гульцамі.

Фота інстаграм Крышціяну Раналду

Брамнікі: Дыёгу Кошта («Порту»), Жазэ Са («Вулверхэмптан»), Руй Сілва («Спортынг»), Рыкарду Вэлью («Генчлербірлігі»);

Абаронцы: Дыёгу Далот («Манчэстэр Юнайтэд»), Матэуш Нунеш («Манчэстэр Сіці»), Нэльсан Семеду («Фенербахчэ»), Жуан Канселу («Барселона», арэнда з «Аль-Хіляля»), Нуну Мендэш («ПСЖ»), Гансалу Інасіу («Спортынг»), Рэнату Вейга («Вільярэал»), Рубен Дыяш («Манчэсцер Сіці»), Томаш Араужу («Бенфіка»);

Паўабаронцы: Рубен Невеш («Аль-Хіляль»), Саму Кошта («Мальёрка»), Жуан Невеш («ПСЖ»), Віціня («ПСЖ»), Бруну Фернандэш («Манчэсцер Юнайтэд»), Бернарду Сілва («Манчэсцер Сіці»);

Форварды: Жуан Феліш («Аль-Наср»), Франсішку Трынкау («Спортынг»), Франсішку Кансэйсау («Ювентус»), Педру Нету («Чэлсі»), Рафаэл Леау («Мілан»), Гансалу Гедэш («Рэал Сасьедад»), Гансалу Рамуш («ПСЖ»), Крышціяну Раналду («Аль-Наср»).

Крышціяну Раналду, якому зараз 41 год, едзе на чэмпіянат свету шостым разам. Ён дэбютаваў за зборную ў 2003 годзе, у 2004‑м гуляў на чэмпіянаце Еўропы, а ў 2006 годзе з'ездзіў на першы чэмпіянат свету.

Яшчэ не вызначылася са складам на ЧС Аргенціна, але Ліянель Месі таксама адправіцца на свой шосты мундзіяль. На шосты ЧС едзе мексіканскі галкіпер Гільельма Ачоа, але ён у 2006 і 2010 гадах быў запасным, а дэбютаваў толькі ў 2014 годзе.

Каментары2

  • Filipp
    19.05.2026
    Жадаем Месі паказаць добрыя вынікі, а Рональдо я нічога не жадаю, мо толькі добрага псіхіатра.
  • Жвір
    19.05.2026
    Склад партугальскай зборнай уражвае, спрэс прадстаўнікі топавых еўрапейскіх клюбаў, за выняткам хіба клюбаў Турэччыны ды Бл.Усх.

    ПавПанРэд, калі ласка, дайце склад зборнай каманды Ўзьбекістана... Бо мы ж будзем за яе заўзець, ці не ?

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

Як цяпер выглядае старадаўні касцёл, на выратаванне якога дзяржава збірае ахвяраванні ФОТЫ4

Закрылася піцэрыя, якую італьянец адкрыў у вёсцы Крывая Бяроза5

Дзяржаўныя мовы на 100 балаў здалі больш за 1400 чалавек. Больш чым на 90% гэта руская3

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць