«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну
-
27.05.2026Розьніца, а мог бы зрабіць-напрыклад ,аб'яднацца і змагацца з рэжымам.дык не,зараз вылівае га..но .ШТО яны ўсе рабілі да 2020?
-
27.05.2026не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, яднацца з кім? З лябедзькамі? А сэнс?
-
27.05.2026не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, а ваша сьвета зь кім абьядналася?
-
28.05.2026не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, Пазьняк аб'ядноўваецца з беларусамі і змагаецца з рэжымам.
З тымі, каго ён лічыць агентурай рэжыму ці агентурай Масквы ці прафесійнымі гэбістамі, ён канечне ж аб'ядноўвацца не збіраецца. -
28.05.2026не прыніжаю яго заслугі ў мінулым, Пазьняк не "вылівае г.но", а проста тыкае некаторых, як нашкодзіўшых шчанюкоў, у тое г.но, якія яны самі нарабілі. Каб больш так не рабілі.
-
28.05.2026сірога, Света сваю паплечніцк Цапкалу ў кнізе на фота заблюрыла. У Светы ніводнага чалавека са Страны для жизни Ціханоўскага ў офісе няма. І мужа некуды падзела. Хаця казала, што ішла замест яго. І здаецца, павінна была перадаць яму паўнамоцтвы, калі ён выйшаў з турмы. Замест яго ж ішла....
Але не. Карону надзела і аддаваць нікому не збіраецца. Нават таму, замест каго пайшла рэгістравацца кандыдатам. -
27.05.2026Чытаю першакрыніцы. Гэта шосты допіс Пазняка за апошнія дні пра візіт "Офіса" у Кіеў.
24.05 23:30. Зараз сістэма зноў загаварыла пра запрашэньне Ціханоўскай у Кіеў. Аднак цяжка ўявіць, каб украінцы дзеялі на шкоду сабе.
25.05 17:50. На жаль гэта не выглядае добрай навіной, улічваючы, што палітычнае кіраўніства Украіны добра ведае, што такое Ціханоўская і Офіс каля яе.
26.05 15:55. Сёньня гаварыў зь беларускім дзеячом у Злучаных Штатах аб Украіне і аб прыезьдзе туды "Офіса". Дзеяч усклікнуў: "Божа, зь кім яны зьвязаліся!".
26.05 23:42. Сытуацыя "Офісам" нагадвае місію Віка на пераломе стагоддзяў і псэўдаструктуры, якія ён стварыў.
27.05 12:33. Быў сьведкам, калі некаторыя беларусы ўжо перастаюць разумець украінцаў, бо сёньня ў Кіеве (пры выкарыстаньні сп. Ціханоўскай) была ўрачыста адкрыта Місія "дэмакратычных сілаў Беларусі" (АГП паведаміла).
27.05 16:12. Адносна "візыту". Такое ўражаньне, што некаторыя асобы ў Кіеве, носячы Ціханоўскую, як цацачны брусэльскі муляж "лідаркі-прэзыдэнткі", сапраўды думаюць пра авантурную гульню зь Беларусяй супраць Лукашэнкі.
І, мяркую, не апошні.
Звычайная сярэдняя частата ў яго FB - прыкладна каля аднаго допісу ў 2-3 дні. -
27.05.2026., а падлічыце колькасць навін на НН, звязаных з візітым Ціханоўскай у Кіеў.
-
28.05.2026., ну што вы так паліце нашы смі? Пазьняк аказваецца, робіць допісы раз ў 2-3 дні.
А нам у смі раз на год даюць.
Вы ж спалілі ўсю кантору, што для Пазьняка смі зрабілі рэжым інкамунікадо. -
28.05.2026У НН шмат навін пра розныя падзеі.
А ў Пазняка шмат допісаў пра адно і тое ж: "Чаму не я".
Дарэчы, вось яго новы каментарый, новы этап канспіралогіі-здрады:
"Бачу, што ў сяброў не хапае разуменьня пра тое, што напісана. Відаць я занадта агульна выказаўся.
А напісана пра ваенную правакацыю супраць Беларусі з боку Украіны, якую рыхтуе Масква пад відам украінцаў (уцягнуўся нават Макрон).
Што адбудзецца, калі б Маскве такое ўдалося -- чатаць далей па тэксту."
Раней у яго Брусэль выконваў загады Масквы, зараз і Украіна. Масква пад відам украінца Зяленскага рыхтуе з Ціханоўскай ваенную правакацыю супраць Беларусі.
Зразумелі?
У звычайным свеце Расея ваюе з Украінай і рыхтуецца ваяваць з Еўропай.
У свеце Пазняка Масква і залежныя ад яе Еўропа і Украіна жадаюць знішчыць Беларусь. -
28.05.2026Любіце падлік?, сравнил, где тихановская, а где фейсбучный
-
28.05.2026Любіце падлік?, инфармацыйны голад ня цетка.
-
28.05.2026., а што, немцы ні разу ў гісторыі не хацелі знішчыць Беларусь? У тым ліку ў хаўрусе з Расеяй?
-
28.05.2026З такім узроўнем аналітыкі трэба папярэдзіць Украіну пра магчымы напад з Манголіі, а Полацкі райвыканкам, у сваю чаргу, пра напад з Кіева і Валыні пры падтрымцы Тураўскай і Гарадзенскай адміністрацый.
-
28.05.2026Статаьптаьаььпьм, ну ты і параўнаў: Зянон Пазьняк і інстаграмная.
-
28.05.2026Чулі такое - пра блог каменя?
Дастаткова раз у год даваць навіну: «Пазняк працягвае пісаць "Чаму не я?"» -
27.05.2026спадар Зянон Cтаніслававіч,Вы можаце выслоўлівацца як хочаце,але ёсць бяспрэчны факт---у 2020 народ выбраў Святлану( бюлютэні выкладаліся ),хай нават з пазіцыі "любы абы не лука".
Яна шмат у чым вырасла. Таму яна мае поўнае права ажыцяўляць візіты ў розныя краіны.
Канешне,памылкі ёсць у кожнага,не без гэтага.Але пачаць і дзейнічаць намнога важней.
І яшчэ,не ехаць ,каб не раздражняць луку-пуціна і не псаваць адносіны,дык гэта глупства.2022 даўно паказаў. -
28.05.2026куфар, бяспрэчны факт зусім не бясспрэчны. Бо аспрэчваецца тым, што Святлана выпадкова стала кандыдатам замест свайго мужа, якога кінулі ў турму і не далі зарэгістравацца кандыдатам.
-
28.05.2026куфар, На сколько известно из предварителых праймериз, нароТ выбрал простого русского газпромовского менеджера. Решив, что он их всех сделает такими же банкирами.
-
28.05.2026Лёгкае аспрэчванне "бясспрэчнага факту", да хоть с неба она свалилась.
Все ваши претензии про "вместо Сергея" и т.п., "голосовали против Л., а не за Т."- пустой звон.
А юридический факт остаётся юридическим фактом - в бюллетенях был не Сергей, не Зенон, и даже не Вероника с Марией. В бюллетенях была Светлана.
Произошла юридически значимая процедура, по итогам которой проголосовали именно за нее. Я не слышал чтобы этот факт оспаривал даже Зенон.
И этот юридический факт признан на международном уровне практически всей Европой и множеством других стран.
Чтобы его отменить (изменить) и получить такой же международно признанный результат нужно провести новые выборы, где в бюллетенях уже будут Сергей, Зенон и т.д. И никакого другого законного способа не существует.
Ваши изречения примерно на следующем уровне - давай-ка Трамп, вали из белого дома, потому как я считаю, что на самом деле все голосовали не за тебя, а против Харрис... -
28.05.2026Лёгкае аспрэчванне "бясспрэчнага факту",
яе зарэгістравалі і кропка,толькі факт -
28.05.2026D, пачытайце юрыдычныя дакументы замежных краін. Юрыдычна вызнана, што выбары былі сфалісіфікаваныя і таму непрызнаныя. Кропка.
-
28.05.2026пытанне, яе зарэгістравала прызначаная нелегітымным дыктатарам чыноўніца Ярмошына. Прычым з парушэннем уласнага лукашысцкага заканадаўства.
Менавіта Ярмошына абрала за вас, каго зарэгістраваць: Сяргея Ц. ці Святлану Ц. Гэта ад самага пачатку не быў выбар народу. -
27.05.2026ўсе каментатары агенты расеи
-
27.05.2026Пазьняк, так точна,капітан
-
27.05.2026Пазьняк, это путин, песков и захарова
-
27.05.2026Кандыдатуру Пазняка трэба прапанаваць Нэтфліксу ў якасці сцэнарыста канспіралагічных алагічных твораў. Яму там не будзе роўных. Няўдана заяўляў, што Нямеччына супраць незалежнасці Беларусі разам з Расеяй і недзе ў кулуарах вядуць перамоы (!) каб не даць Беларусі незалежнасць. Немцы. І гэта пры тым, что побач ёсць незалежная Польшая, якая Нямеччыне чамусьці не замінае. Зараз вярзе пра гэбоўскія проксі пад дахам Бруселя. Тут я наогул нічого не разабраў. Брусэль дае прытулак гэбоўскім проксі, ў іх змова? Ці еўрапеўская выведка настолькі некампетенаяя, што толькі адзін Пазняк здольны выкрываць гэбэ ў Еуропе( беза усялякіў доказаў, галаслоўна, як ён любіць). Ну а карысць для Пуціна і Лукашэнкі ад візіта Ціханоўскай, гэта вішенка на торце абсурду гэтага фантазёра. Па ўсім бачна ў Драздах сапраўдная паніка і трэба задзейнічаць ўсю магчымую агентуру.
-
27.05.2026зямляк, >беза усялякіў доказаў, галаслоўна, як ён любіць
Фундамэнтальная праблема ў тым, што беларускім палітыкам не хапае – ну, Вы самі ведаеце чаго – падаць на яго ў суд. Калі б да самага канца ягонага жыцьця добрая частка ягонае пэнсіі аўтаматычна рашэньнем суду здымалася б на карысьць якога-небудзь WOŚP, то тады б зьявілася разуменьне, што пара б ужо фільтраваць выразы. Але, на вялікі жаль, у беларускіх палітыкаў, відаць, спрацоўвае вось гэта наша «Ну, ён жа стары дзядуля», «Ну, у яго ж заслугі» і г.д. А гэта – памылка, трэба жыць паводле нормаў эўрапейскай прававой дзяржавы. -
27.05.2026Ну-ну , на кожнага блогера ў суд падаваць? Навошта?
Адпаведныя "блогеры" пачнуць пладзіцца, як мухі на гнілі.
А прынцыповасць ня мае дзірак: давядзецца ўжо падаваць на кожнага або прызнаць чыесьці выдумкі за праўду.
Падаць толькі на Пазьняка, а на Азаронка не? А розніца?
Пазьняк нам цікавы, а Азаронак не толькі таму, што мы ў грамадстве да канца не асэнсавалі правал пачатку і сярэдзіны 90-х. І ўсё. Але гэта не клопат нашых палітыкаў сёння , гэта клопат інтэлігенцыі. -
27.05.2026Найперш не галасі!, >на кожнага блогера ў суд падаваць? Навошта?
Так, абсалютна нармальная эўрапейская справа эўрапейскай прававой краіны: падаць у суд, калі чалавек нешта бяздоказна ляпнуў і мае сякія-такія прагляды (Пазьняк ня можа не разумець, што кожнае ягонае рэзананснае выказваньне будзе падхопленае мэдыямі). Абарона дзелавой рэпутацыі, паклёп і ўсё такое. А калі гэта ляпнуў Вася зь пяцю падпісантамі, то, вядома, у суд не падаваць. У кожным разе, гэта ўсяго толькі маё суб’ектыўнае. Ня хочуць падаваць – на здароўе. Але ўсё-такі я ўпэўнены, што трэба. Параўнайце з польскай мэдыяпрасторай. Там вялікія і сярэднія блогеры рэальна сочаць за языкамі, а хто ня сочыць і лічыць сябе рыцарам тужлівага вобразу (дужа нешматлікія, што характэрныя), хутка плацяць кампэнсацыі якім-небудзь дабрачынным праектам (што лічу добрым) і зьмяшчаюць у сябе пост тыпу: „Przepraszam Jakuba Iksińskiego za naruszenie dóbr osobistych”. Можа, і беларусам прыдалася б такая павага да асабістых добраў. Але зноў жа, гэта маё чыста ІМНО. -
27.05.2026Ну-ну, добра ім там ў Польшчы.
Сумняваюся, што так прынцыпова было і ў часы Салідарнасці або падчас 2WW.
Разважанні вашыя слушныя, па часе так і будзе.
Дарэчы, колькі ў Пазьняка падпісантаў? Ці прызнаныя ягоныя рэсурсы экстрэмісцкімі матэрыяламі? -
28.05.2026Ну-ну, ну и каким чудесным образом вы собираетесь доказать в суде, что утверждение "от этого выиграет только Путин" является ложным, оскорбительным и унижающим достоинство???????
На самом деле этот пост Зенона если кого и унижает и оскорбляет, то только его самого. Ибо им он фактически произносит про самого себя - я немножко "того"... -
28.05.2026Найперш не галасі! , чытаем Пазьняка без падпіскі.
-
28.05.2026D, а хай падаюць у суд. Мо што цікавага высветліцца ў працэсе судовых разбіральніцтваў пра раймонаў і ролю Расеі ў 2020 годзе.
-
27.05.2026Почему герои вовремя не уходят со сцены, чтобы оставаться героями?
-
28.05.2026Обхватив голову: За что нам это?, гэта пра Лябедзьку, які дасягнуў пенсійнага ўзросту? Ці пра Дабравольскага?
-
28.05.2026Обхватив голову: За что нам это?, ну уйдёт Позняк, перастанет раздавать трындюлей невероятной "оппозиции"-2020 и что дальше? Опять начнёте про "мудрую Москву"?
-
28.05.2026Пол-офіса ОСТ-пенсійнага узросту. Пара на пенсію?, А Лебедько никогда не был героем.
-
27.05.2026Ужо не ведаю дакладна!? Больш ад Пазьняка шкоды, ці карысці для беларускай справы!??
-
28.05.2026Зянонавец, ад Пазьняка для нацыянальнай справы толькі карысць, шкоды няма.
У адрозненне ад дзейнасці офіса ОСТ. -
27.05.2026Зянон мурам за Рыгорыча.
-
29.05.2026))), Зянон Пазьняк за народ і за Вольную Беларусь.
А за "Рыгорыча" па факце тыя, хто 6 гадоў пастаўляе яму новых палітвязняў. -
27.05.2026Дык а палітычны вынік гэтага візіту Ціханоўскай які? Адкажыце спачатку на гэтае пытанне.
-
27.05.2026алесік, адкажыце спачатку - які з ціханоўскай палітык?
-
27.05.2026Адно пытанне,Зянон Станіслававіч,адкажыце,калі ласка,хто быў абраны прэзідэнтам у 2020 ?
-
27.05.2026апошняе, я за яго. Па-першае, каб нехта быў абраны, патрэбныя выбары, якіх не было. Гэта адказ вам.
Па-другое, свае здольнасці выбіраць населеніе выдатна прадэманстравала, высунуўшы ў свае лідары газпромаўскага банкіра, мутнага блогера і флейтыстку, якая, як цяпер высвятляецца, проста гуляла. Трохі пазней гэтае насельніцтва выразна прадэманстравала сур'ёзнасць намераў і волю да лепшага жыцця, перагарнуўшы старонку.
Не, бяз трэніроўкі няма дасягненняў, вядома ж. Але пакуль што ўсё выглядае марнымі высілкамі. -
27.05.2026апошняе, на жаль, у 2020 г. і ў 2023 г. ён даў абсалютна процілеглыя адказы.
-
28.05.2026апошняе, ніхто. Бо выбары былі сфальіфікаваныя, бюлетэні знішчаныя, кандыдаты сядзелі ў турмах. А значыць па законе павінны былі быць праведзеныя новыя выбары.
Як вы можаце лічыць кагосьці абраным на выбарах, калі галоўныя кандыдаты незаконна сядзяць у турме?
Вы сваім сцверджаннем проста пагаджаецеся на фальсіфікацыі, беззаконне і арышты невінаватых людзей.
Вы пазбаўляеце правоў тых , каго Лукашэнка кінуў у турму. -
27.05.2026Праўда,
што значыць не было выбараў?былі ,мала таго,задакументавана шмат выбарчых пратаколаў з галасамі
я не веру ў канспіралагічныя версіі наконт "газпромаўскага банкіра, мутнага блогера і флейтысткі" -
28.05.2026апошняе, 1. А было і “шмат” пратаколаў за Лукашэнку, і што? На нашым участку таксама Лукашэнка перамог паводле пратакола, але другога тура чамусьці не было. І гэта выбары?
Да таго ж, я не разумею сакралізацыі акта “сування бамажкі”. Адданне і падлік галасоў - гэта толькі частка прасэса. Найперш - гэта вольная актыўнасць груп інтарэсаў/партый, бесперашкодная агітацыя з доступам да СМІ. А галоўнае - гэта нацыя, якая палітычны працэс арганізуе і кантралюе. Не абуджаецца раз на чатыры (паводле Кантытуцыі) года, а цікавіцца і дзейнічае штодня.
А гэта быў проста нехаратэрны для акупацыйнай сістэмы выбрык.
Прычым, саму акупацыю варожай імперыяй насельніцтва пад сумнеў не ставіла, як і ня ставіць. Яно проста хоча “дэмакратызацыі” бягучага ладу: памяняць старое начальства на новае. З загадзя вядомым вынікам, канешне.
2. Ня трэба глыбока занурацца ў закуліссе (хоць там шмат цікавага, я ўпэўнены), каб даведацца пра сутнасць лідараў-2020. Апошнім часам яны выдатна яе прадэманстравалі: гэта глыбока расеяцэнтрычныя людзі, рознай ступені хітрасці, але не надта разумныя ў грамадскім сэнсе. Нават у мірны час гэта азначае працяг знішчэння шанцаў Беларусі на ачунянне. А ў ваенны час - смяротную небяспеку.
Мяркую, пра гэта і папярэджвае Пазняк, але недарэкі рагочуць над яго словамі, як і 30 год таму. -
28.05.2026апошняе, калі кандыдаты сядзяць у турме гэта НЕ выбары.
Выбар за каго галасаваць вам зрабілі Ермошына і Лукашэнка. -
28.05.2026Праўда, пратакол ужо быў падробленыя лукашыстамі, а вам кажуць пра пратакол, напісаны сумленнымі чальцамі выбарчых камісіяў. Такога ў краіне быць ня можа, калі ў адным пратаколе за Луку 15-20 адсоткаў, а другім 80-85.
-
28.05.2026Biełarus' forever , ці можна лічыць выбары сапраўднымі, адбыўшыміся, калі частка пратаколаў з сапраўднымі лічбамі, а частка пратаколаў падробленая?
Можа хочаце ў "Новай Беларусі" Ціханоўскай унесці змены ў выбарчы кодэкс? Што пры абнаружэнні падробленых пратаколах выбары вызнаюцца сапраўднымі? А кандыдаты ў турмах прызнаюцца не кандыдатамі, бо не ўнесеныя ў бюлетэні? -
28.05.2026Пытанне , вы тэкст чытаць умееце?
Я пра пратаколы , а не пра выбары -
29.05.2026Biełarus' forever , якія пратаколы на фальшывым ермошынскім цырку з удзелам нелегітымнага дыктатара? Хопіць ужо легітымізаваць Ярмошыну, Лукашэнку і яго выбарчы фарс.
А калі ўсё ж такі легітымізуеце, то тады кажыце і пра так званыя выбары 2025 года і пра бюлютэні на іх. І прозвішча Ціханоўскай там не было ўвогуле. -
29.05.2026Ярмошынскі цырк,
Я пра іншае.
Маё меркаваньне: выбараў не было ў нашай краіне ніколі, але большасьць людзей аддалі свае галасы за С.Ц., яшчэ больш - за ўсіх разам альтэрнатыўных кандыдатаў у нейкіх паперках "бюлетэнь для галасаваньня". Пра гэта сьведчаць несфальшаваныя пратаколы. Гэтая падтрымка і надала пэўнай легітымнасьці С.Ц. Адсюль я і крытыкую С.Ц., што ёй трэба было не казаць у першыя дні спыніць пратэсты , а казаць узмацніць іх і абвясьціць сябе Прэзыдэнтам (і Усаў пра гэта казаў).
і З.П. удзельнічаў у выбарчым фарсе 1994 г. (калі ўся прапаганда была заточана пад Кебіча і рф, укіды бюлетэняў) , ён павінен быў прайсьці ў другі тур. І ў 2006 г. ПАЗЬНЯК сабраў 106 тыс, але Ярмошынай іх не аддаў. -
30.05.2026Biełarus' forever , І ў 2006 г. ПАЗЬНЯК сабраў 106 тыс, але Ярмошынай іх не аддаў./
І ён патлумачыў чаму: каб не здаваць КДБ пашпартныя звесткі пра людзей, якія за яго падпісаліся, каб не падстаўляць гэтых людзей пад рэпрэсіі.
А вось Бабарыка і Ціханоўская гэтыя пашпартныя звесткі аднеслі Ярмошынай, якая перадала іх у КДБ. Цяпер ва ўсіх гэтых людзей вялікія праблемы. Іх унеслі ў адмысловыя спісы і па гэтых спісах як мінімум не бяруць на працу. -
28.05.2026Ніхто не абраны прэзідэнтам, ну дык лука і кампанія дапусцілі і зарэгістравалі Ціханоўскую,спадзеючыся,што народ за невядома каго галасаваць не будзе)
-
28.05.2026апошняе, і як вы маглі прагаласаваць за Бабарыку, ці Цапкалу, ці Ціханоўскага, ці Паўла Спірына, калі іх не зарэгістравалі? У чым быў ваш выбар?
-
29.05.2026апошняе, і што, гэты фарс - нагода кагосьці лічыць абраным на гэтым фарсе?
-
27.05.2026А уж какую выгоду получает Москва от действий Трампа. Да, Зенон?
-
30.05.2026Поцык, ніякую. Дзеянні Зянона і Трампа прывядуць да прысутнасці ЗША у Беларусі. А гэта значыць, што Масква сюды свой нос ужо не суне.
-
27.05.2026Zянон, хто ў натоўпе грамчэй за ўсіх крычыць, трымай гэбэшніка!?
-
27.05.2026Зянон кажа - варта прыслухацца.
-
27.05.2026Санитарам. Уже давно.
-
27.05.2026Хорошая у нас медицина в Польше. Зря не пользуется.
-
27.05.2026Эмигрант, кто? лебедько? пал палыч? и... старший советник?
-
28.05.2026Эмигрант, Маеш досвід, хорошій рускій?
-
28.05.2026Джэк Блэк, oczywiście, że wiem, sam z tego korzystam. Poliecam.
-
28.05.2026Эмигрант, чаму вы на беларускім сайце пішаце то па-расейску, то па-польску? Пішыце па-беларуску. Ці вы не беларус?
-
28.05.2026Гэта двухмоўны вэб-сайт. Я па нацыянальнасці беларус. На жаль, маё валоданне беларускай мовай недастаткова добрае, каб пісаць свабодна і хутка. Цяжка пісаць з памылкамі, а потым іх выпраўляць. І я жыву ў Польшчы.
-
28.05.2026Эмигрант, двухмоўе ўвёў Лукашэнка на загад ад сваіх куратараў з Масквы, каб паступова знішчыць беларускую мову. Зараз Пуцін такую палітыку не хаваючыся называе "дэнацыфікацыя".
Калі вы не падтрымліваеце палітыку Пуціна і Лукашэнкі па дэнацыфікацыі, то як бы не было цяжка, пішыце па-беларуску. З часам вам стане лягчэй. -
28.05.2026Эмигрант, дык у вас і краіна некалі з'явілася "дзвюхмоўная", з якой вам давялося ўцякаць. Калі ўжо рабіць высновы пачнеце?
-
27.05.2026А я лішні раз упэўніваюсь у адным: споўнілася чалавеку 70гадоў - у АДСТАЎКУ, без выключэнняў на адпачынак. А то наш час - гэта час дзядоў-маразматыкаў. Пералічваю: трамп, пuцін, наш, пазьняк
P.S. А Пазьняка ў апошні час я навогул перастаў разумець. -
27.05.2026453543, разумець яго лёгка, калі сачыць за яго пазіцыяй і мець памяць як не ў канарэйкі на адзін пералёт. Усім вядомая гісторыя дзейнасці офіса і тых з каго ён складаецца і КР таксама і пра Пазняка вядома. І палітыкі Захаду, якія трыматрымаюць офіс на плаву (а раней тых, хто разваліў БНФ), дзейнічае не ў інтарэсах РБ, пра што ўжо даўно вядома праз споведзі былых заходніх палітыкаў.
-
28.05.2026453543, нагадваю, што Лукашэнку ў 1994 годзе было 39.
З вашым падыходам вы лёгка адправіце ў адстаўку ўсіх 70+, хто дамогся Незалежнасці Беларусі і абярэце сабе новага маладога Лукашэнку, які вам наабяцае з тры кораба, а потым будзе рабіць тое, што яму скажа Масква. -
28.05.2026453543, а чаму не пішаце, каб забараніць галасаваць тым, хто маладзейшы за 25, напрыклад?
Што яны нагаласуюць? Вопыта ў іх няма, ні жыццёвага, ні палітычнага, цалкам залежныя фінансава ад бацькоў, залежныя ад кіраўніцтва ВНУ, якое пагражае рознымі карамі і высяленнем з інтэрнату, потым яшчэ прымусовая адпрацоўка некалькі гадоў, таксама залежнасць ад начальства.
Яны ўсе строем ходзяць галасаваць за Лукашэнку. -
28.05.2026Эйджызм дык эйджызм, 25+ , чалавек больш менш сьведамы ў палітыцы ўжо ў 14 год, да 18 усё мае быць сфарміравана. Праблема толькі ў тым, што ў нас некаторыя і ў 50 год дзеці і ім апека бацькоў патрэбна.
Ну і сыходзіць з пасад трэба калі маразм крапчае, а не ў канкрэтны век. Маразм можа і ў 25 настаць -
28.05.2026Biełarus' forever , гэта вы на каго намякаеце? На інфантылізм Ціханоўскай у 2020м годзе? Дык чаму ж вы яе ўсё ў прэзідэнты прасоўваеце?
То бок у 70 гадоў прапануеце пазбаўляць выбарчых правоў на падставе ўзроста. Затое інфантылам, якія палітыкай не цікавіліся і двух словаў без падказкі звязаць не маглі, адчыняеце шлях ажно ў кіраўнікі краіны?
І што гэта будзе за краіна, дзе інфантылы будуць кіраваць заслужанымі людзьмі, прафесарамі, спецыялістамі, прафесіяналамі? -
28.05.2026Страна для жызні пад кіраўніцтвам інфантылаў? ,
Я пра 70 год нічога не пісаў . Што ты выдумляеш? -
27.05.2026Так і будзе
-
27.05.2026І Зяленскі, аказваецца, таксама з агентуры. Сарганізаваў візіт на карысць Маааскве. Вось гэта паварот!
-
28.05.2026a.hto.tam.idze, а што, вакол яго няма агентуры? А хто праваліў контрнаступ? А хто размініраваў Чонгар (адкрыўшы шлях расейскім войскам з Крыму на поўдзень матэрыковай частцы Украіны), а хто адвёў войскі з Гастомельскага аэрапорта ля Кіева?
-
27.05.2026Удзячны Спадару Зянону за рэальную палітычную ацэнку дзеянняў гэтай бруксэльскай "лідэркі".
-
28.05.2026Мікалай, ацэньваць палітыкаў прынята перш за ўсё па ўласных дзеяннях і дасягненнях, а не па ацэнцы імі кагосці іншага, абразах альбо бездоказных паклёпах. Спадару Пазняку моцна пашанцавала, што праз ягоныя дасягненні 35-гадовай даўніны яшчэ ніхто не пацягнуў яго ў суд за абразу альбо паклёп.
-
28.05.2026Янка, ну і як вы, спадар Вячорка, ацэньваеце сябе як палітыка па ўласных дзеяннях і дасягненнях?
-
28.05.2026Чакаю ацэнкі , з усіх дасягненняў ведаю толькі адно - прывёў у праект ЧКБ губазікаўца Артура Гайко. Які потым перасаджаў усіх, хто дасылаў у ЧКБ звесткі пра карнікаў рэжыма.
Калі гэтая інфа ўсплыла на Белсаце, В. зрабіў усё, каб гэтая перадача была выдаленая з ютуба і сайта Белсата.
Але народ адрэагаваў тым, што пачаў сам распаўсюджваць гэтае відэа.
Пасля такога скандалу перадачу прыйшлося вярнуць назад. Бо выдаленне прывяло да яшчэ большага распаўсюду самім народам.
Не ведаю, ці не выдалілі яе ужо потым ціхай сапай. Але вядучага, які зрабіў перадачу потым звольнілі. -
27.05.2026Да... Бульбасрачы працягваюць браць усё новыя вышыні,... ці прабіваць чарговае дно,... а беларуская нацыянал-патрыятычная публіка працягвае, з натхненьнем іх абмяркоўваючы, браць у іх актыўны ўдзел.
-
28.05.2026Valadzimir,
A калі было па іншаму ў краіне якая працуе на маскоўскай імперыялістычнай мове на азіяцкіх ( дзяржаўных ) наратывах ? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць сёння і заўтра дзяржава зменіцца, праз эвалюцыю . -
27.05.2026То есть я правильно понимаю, раз Тихановская для него пустышка, то Лукашенко легитимный президент?
-
28.05.2026Аналитик, ВЫБАРАЎ НЯМА!
Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі трымаецца на фальшывай сістэме выбараў, якую ён стварыў.
Фактычна, выбараў няма. Няма бачнага кантролю за падлікам галасоў. Пратаколы галасаваньня перапісваюцца ў адміністрацыі, дзе ўпісваюць патрэбныя рэжыму вынікі галасаваньня, незалежна ад таго, як галасавалі выбаршчыкі. Фальсіфікацыя забясьпечвае Лукашэнку 75-85 адсоткаў галасоў. Гэтак цягнецца ўжо 25 гадоў.
Дзеля фальсіфікацыі рэжым патрабуе, каб людзі йшлі галасаваць. Гэта дае магчымасьць фальсіфікатарам "намаляваць" фальшывыя вынікі галасаваньня, выкрыць якія, практычна, немагчыма.
Калі ж бы людзі не прыйшлі галасаваць (не прыйшло б больш за палову), то гэта фіксуецца назіральнікамі, і схаваць фальсіфікацыю немагчыма. Вядома, рэжым тут усяроўна схлусіць, але хлусьня будзе даказана і зафіксавана. Гэта дае магчымасьць канстатаваць, што выбары не адбыліся, і па закону ставіць пытаньне аб новых выбарах з іншымі кандыдатамі.
Зразумела, што рэжым ня стане праводзіць новыя выбары. Але гэта будзе сьведчыць аб узурпацыі ўлады, умацуе пазыцыю народа аб арышце і прыцягненьні да адказнасьці ўзурпатара ўлады.
На выбарах улада дыктатуры не мяняецца. Хаджэньне на галасаваньне дапамагае фальсіфікацыі выбараў. Непрыход на галасаваньне і кантроль над непрыходам ламае фальшывую сістэму выбараў і паляпшае пазыцыі людзей у змаганьні з узурпацыяй улады, якая можа быць зрынута рычагамі закона, шляхам народнай волі.
18 ліпень 2020 г. Зянон Пазьняк
https://pazniak.info/page_vyibaray_nyama -
28.05.2026Чытайце першакрыніцы , у цябе не пра гэта спыталі.
-
28.05.2026Biełarus' forever , на вы трэба звяртацца да незнаёмых людзей.
Калі не асіліў тэкст, то коратка: Зянон Пазьняк не лічыць Лукашэнка легітымным прэзідэнтам. Як і Ціханоўскую. -
28.05.2026Коратка для асобаў,
У сэнсе? Я Ніколі не зьвяртаўся да штучнага інтэлекту да "вы". -
28.05.2026Коратка для асобаў, ты сам ніасіліў ягоны тэкст. Там пра легітымнасць лукі не было напісана . Ты бел мову разумееш, ці з масквы?
-
28.05.2026https://www.youtube.com/watch?v=YxA_ws5Pp_U
-
28.05.2026Кто такой Зенон Позняк?, відэа 13 гадоў назад. Вельмі "актуальна")))
Правядзіце лепш у Мінску апытанку "хто такая Святлана Ціханоўская?"
А яшчэ лепш правядзіце апытанку "хто такія Дзяніс Кучынскі і Франак Вячорка?")))
Пра Кучынскага можаце правесці апытанку сярод тых 2000, якія падтрымалі выбары ў каардынацыйную раду Святланы Ціханоўскай.
Вангую, што сярод іх мала хто ведае, хто такі Кучынскі. -
28.05.2026Кто такой Зенон Позняк?, хто такі офіс Ціханоўскай.
https://pazniak.info/page_ab_roli_namnikay_u_palityitsyi -
28.05.2026Апытанка , зараз яго ведае нават менш людзей. Навошта зараз праводзiць апытанку пра Цiханоўскую ў Менску? Яе ведаюць усе, але Лукашэнка аб'явiў яе экстрэмiсткай, таму нiхто на камеру нiчога добрага пра яе не скажа. А дарадцаў навогуле людзi не павiнны ведаць i звычайна ня ведаюць.
-
28.05.2026Кто такой Зенон Позняк?, не думаю, што моладзь ведае, хто такая Ціханоўская. Яны нашы нівы не чытаюць.
А калі і ведаюць ад бацькоў, то для іх яна старая цётка, якая ўсё прасп....то бок не аўтарытэт і не прыклад як трэба рабіць. -
28.05.2026паставілі асобу, звязаную з КГБ. («Офіс» усё ведае, ніхто нават не маскіруецца)», — без усялякай дыпламатыі піша Зянон Пазняк/
Якая можа быць "дыпламатыя" у дачыненні да супрацоўнікаў і агентаў КДБ?
КДБ гэта злачынная арганізацыя, якая загубіла мільёны беларусаў, якая разбурыла пратэст 2020га года, пранікла вам ўсе чаты, ініцыятывы, арганізацыі, якія стваралі самі людзі і разбурыла іх знутры. Якая пасадзіла ў турмы тысячы людзей. Якая знішчае ўсялякі рэальны супраціў рэжыму.
У дачыненні да КДБ якая можа быць "дыпламатыя"???
Толькі суд. Толькі люстрацыя.
[Рэд. Выдалена]
[Зрэдагавана]