Усяго патроху1111

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына

«Мікалай хутка дасягне шлюбнага ўзросту, Кім Чжу Э таксама падрасце».

Скрын відэа. Крыніца: channelA_meetnow / YouTube

У папулярнай паўднёвакарэйскай перадачы пра Паўночную Карэю «Цяпер сустракаемся» (이제 만나러 갑니다) на канале Channel A эксперты, журналісты і былыя ўцекачы з Паўночнай Карэі абмяркоўвалі візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пхеньян. Перадача выйшла ў эфір 17 мая.

У студыі звярнулі ўвагу на выключна ўрачысты прыём: сустрэчу на плошчы Кім Ір Сена, ганаровую варту, артылерыйскі салют і асабісты ўдзел Кім Чэн Ына як падчас сустрэчы Лукашэнкі, так і падчас яго праводзінаў.

«Самае вялікае падабенства паміж гэтымі краінамі ў тым, што абедзве ставяцца да Пуціна амаль як да старэйшага брата (…)

Менавіта Пуцін злучыў Беларусь і Паўночную Карэю. Падчас вайны ва Украіне Паўночная Карэя дапамагала Расіі, але і Беларусь таксама вельмі шмат дапамагала. Таму для Пуціна гэта дзве вельмі важныя краіны.

Аляксандр Лукашэнка і Кім Чэн Ын падчас сустрэчы ў Паўночнай Карэі, 26 сакавіка 2026. Фота Belarus Presidential Press Service via AP

Беларусь для яго таксама асаблівы партнёр. І, верагодна, ён падумаў так: «Паўночнай Карэі цяпер цяжка. Гэта краіны, пра якія я клапачуся. Сустрэньцеся і паспрабуйце наладзіць супрацоўніцтва».

Таму ён і пабудаваў гэты мост паміж імі. Калі б Пуцін гэтага не зрабіў, яны наўрад ці сустрэліся б. Так можна гэта разумець. (…)

Але ўявіце сабе, як прыемна гэта бачыць Пуціну. Ён, напэўна, думае: «Мае малодшыя браты цудоўна ладзяць паміж сабой». Таму ў гэтай гісторыі ёсць і пэўнае пасланне з боку Пуціна», — лічаць удзельнікі праграмы.

Яны таксама звярнулі ўвагу на яшчэ адно падабенства паміж Лукашэнкам і Кім Чэн Ынам: абодвух нярэдка падазраюць у жаданні перадаць уладу сваім дзецям.

«У Кім Чэн Ына ёсць дачка Кім Чжу Э. У Лукашэнкі таксама ёсць дзеці — трое сыноў. Але з кім ён найчасцей з'яўляецца на публіцы? Не са старэйшым і не з сярэднім, а з малодшым сынам Мікалаем», — адзначылі ўдзельнікі праграмы.

Менавіта на гэтай глебе ў студыі прагучаў жарт пра магчымы дынастычны шлюб паміж дзецьмі двух кіраўнікоў.

«Мікалай хутка дасягне шлюбнага ўзросту, Кім Чжу Э таксама падрасце. Што гэта, нейкае Сярэднявечча? Нейкі дынастычны шлюб?», — пажартавалі ўдзельнікі дыскусіі.

Адзін з іх адзначыў, што аўтарытарныя кіраўнікі нярэдка імкнуцца перадаць уладу сваім дзецям.

«Дыктатары ведаюць, што канец іх рэжымаў часта бывае цяжкім. Таму яны спрабуюць вырашыць гэтую праблему праз спадчынную перадачу ўлады. Таму вельмі цікава, што падчас гэтага візіту ў КНДР Лукашэнка ўзяў з сабой Мікалая», — сказаў ён.

Іншы ўдзельнік праграмы выказаў меркаванне, што Лукашэнка мог успрыняць прыклад Кім Чэн Ына як мадэль падрыхтоўкі пераемніка.

«Магчыма, пасля паездкі ў Пхеньян Лукашэнка падумаў: «Вось як трэба рыхтаваць сына». Ён мог прывезці Мікалая, каб пазнаёміць паміж сабой тых, каго ў будучыні бачаць наступным пакаленнем кіраўнікоў. Маўляў: «Пасля нас прыйдзеце вы».

Ён дадаў, што магчымыя пярэчанні Захаду наўрад ці мелі б для іх вялікае значэнне.

«Што б ні казаў Захад, ім гэта можа быць абыякава. Магчыма, яны нават спецыяльна пазнаёмілі іх паміж сабой са словамі: «Вы, наступнае пакаленне, добра кіруйце Беларуссю і Паўночнай Карэяй»», — іранічна заўважылі ў студыі.

Каментары11

  • Аналiтык
    06.06.2026
    Калi б гэта быў жарт, але Лука так на самой справе думае...
  • hey
    06.06.2026
    норвудзкі жнец, думаеш, на перасадку грошай не знойдуць?
  • Уши шеймана
    06.06.2026
    Кольке абельскому парни нравятся

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

Уварванне Расіі ва Украіну стала залатой жылай не толькі для Беларусі, але і для Паўночнай Карэі. Вось на чым яны нажываюцца7

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»22

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць