Чатырохдзённыя пошукі жыхара Пінска, 22‑гадовага Мікіты Адзінокага, закончыліся трагічна — хлопец загінуў. Пра гэта паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Віцязь», які займаўся каардынацыяй пошукаў.

Мікіта Адзінокі знік 3 чэрвеня. У той дзень ён сеў на рэйсавы аўтобус Пінск — Моталь і выйшаў на прыпынку ў вёсцы Падбалоцце. З таго моманту сувязь з ім знікла.
Валанцёры звярталіся да кіроўцаў, якія праязджалі міма вёскі ў той дзень, з просьбай праверыць запісы відэарэгістратараў, аднак вынік пошукаў быў сумным — 8 чэрвеня хлопец быў знойдзены мёртвым.
Валанцёры адзначылі, што падрабязная справаздача аперацыі публікавацца не будзе па просьбе сваякоў хлопца.
Каментары