Улада3737

Ветэраны Фронту будуць ваяваць за Саннікава

Да Віктара Івашкевіча далучыліся Юры Хадыка, Валянцін Голубеў, Аляксей Марачкін, Алесь Шатэрнік, а таксама шэраг кіраўнікоў раённых арганізацый БНФ.

Да Віктара Івашкевіча далучыліся Юры Хадыка, Валянцін Голубеў, Аляксей Марачкін, Алесь Шатэрнік, а таксама шэраг кіраўнікоў раённых арганізацый БНФ.

23 чэрвеня на Сядзібе БНФ прайшла прэс-канферэнцыя сяброў партыі, якія прынялі рашэнне далучыцца да каманды кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Вёў сустрэчу Віктар Івашкевіч, які яшчэ 12 чэрвеня заявіў пра намер падтрымаць на прэзідэнцкіх выбарах лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

На пачатку сустрэчы ён паведаміў, што ягоны ўчынак разглядаўся на паседжанні Сойму і гарадской рады. Агучвалася пытанне магчымага прыпынення ягонага сяброўства ў партыі, а то і выхаду з яе. Тым не менш, паплечнікі Віктара Івашкевіча аднагалосна выказаліся за тое, каб ён заставаўся ў БНФ. Сп. Івашкевіч падкрэсліў, што ўнутры партыі ёсць рознагалоссі, але факт, што прэс-канферэнцыя адбываецца на Сядзібе з дазволу кіраўніцтва, сведчыць пра існаванне кансенсусу. «Ёсць разуменне таго, што мы робім супольную справу».

На прэс-канферэнцыю з’явіліся Юры Хадыка, Валянцін Голубеў, Аляксей Марачкін, Алесь Шатэрнік, а таксама кіраўнікі шэрагу раённых арганізацый партыі сталіцы і рэгіёнаў. Усе яны заявілі пра свой намер працаваць у камандзе Саннікава.

Большасць патлумачыла свой намер незадаволенасцю дзеяннямі сённяшняга кіраўніцтва партыі, недаверам да ўнутрыпартыйнага кандыдата, а менавіта магчымасцю зняцця яго на карысць аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.
Словы пра магчымасць такога павароту падзеяў гучалі неаднойчы, але толькі Юры Хадыка заявіў, што Рыгора Кастусёва, найхутчэй, «вылучылі пад Мілінкевіча».
Сп. Хадыка патлумачыў, што пераход часткі сяброў партыі ў каманду Саннікава — гэта спроба націснуць на кіраўніцтва партыі, каб аб’яднацца вакол аднаго кандыдата, таго, хто найбольш адпавядае інтарэсам партыі, а найперш — Беларусі.

Ініцыятыву Віктара Івашкевіча падтрымалі рады Кастрычніцкага, Ленінскага, Маскоўскага, Партызанскага, Першамайскага, Савецкага раёнаў сталіцы, а таксама суполкі Івацэвіцкага і Баранавіцкага раёнаў. Да каманды Саннікава далучыўся кіраўнік Мінскай абласной рады Зміцер Вінаградаў.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем12

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

Зяленскі правёў «вельмі пазітыўную размову» са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства4

У мінскія крамы завезлі экзатычныя плады з Калумбіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю1

Кобрынца, які застаўся без нагі пасля выбуху машыны, пасадзілі за кантакт з журналістамі. Пасля вызвалення ён расказаў сваю гісторыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць