Свет77

Памёр былы прэзідэнт Літвы Альгірдас Бразаўскас

77-гадовы ветэран літоўскай палітыкі доўгі час змагаўся з ракам.

Пайшоў з жыцця першы прэзідэнт незалежнай Літвы, экс-прэм'ер, былы першы сакратар Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы Альгірдас-Міколас Бразаўскас. З 2008 года Бразаўскас змагаўся з лімфагрануламатозам. Яму было 77 гадоў.

Год таму экс-прэзідэнт пакутаваў ад рака прастаты, аднак пасля шматлікіх сеансаў прамянёвай тэрапіі хваробу ўдалося перамагчы.

Бразаўскас нарадзіўся 22 верасня 1932 г. у сям'і службоўцаў. Скончыў Каўнаскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-гідратэхнік, пазней атрымаў ступень доктара эканамічных навук.

На рубяжы 60-70-х Бразаўскас кіраваў будаўніцтвам Каўнаскай гідраэлектрастанцыі. У 1965 г. стаў міністрам прамысловасці будаўнічых матэрыялаў Літоўскай ССР. У 1987 г. стаў сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы, адказваў за энергетыку.

Калі ў Літве пачаўся перыяд нацыянальнага адраджэння, у 1988 г. Бразаўскас быў абраны першым сакратаром Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Літвы.

Яго кандыдатуру на гэтую пасаду падтрымаў рух нацыянальнага адраджэння «Саюдзіс».

Праз год пад кіраўніцтвам Бразаўскаса Камуністычная партыя Літвы падтрымала рух Літвы да незалежнасці і трансфармавалася ў партыю сацыял-дэмакратычнага тыпу – Дэмакратычную партыю працы Літвы.

У пачатку 1990 года быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета, падпісаў Акт аб незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 г., у першым урадзе Казімеры Прунскене займаў пасаду намесніка прэм'ер-міністра.

14 лютага 1993 г. Бразаўскас быў абраны прэзідэнтам Літоўскай Рэспублікі на пяцігадовы тэрмін. За яго прагаласавала 60% выбаршчыкаў.

У перыяд прэзідэнцтва Бразаўскаса Літва пачала шлях у Еўрапейскі Саюз і НАТО, у гэтыя гады з Літвы вывелі Савецкую армію.

Вылучаць сваю кандыдатуру на другі тэрмін Бразаўскас адмовіўся.

З заканчэннем прэзідэнцкіх паўнамоцтваў яго змяніў Валдас Адамкус, які выйграў выбары ў студзені 1998 года. Экс-прэзідэнт сышоў з палітыкі, патлумачыўшы гэты крок тым, што ён – былы дзеяч савецкага перыяду – больш не можа дзейнічаць на палітычнай арэне незалежнай Літвы.

Аднак праз некалькі гадоў Бразаўскас вярнуўся ў актыўную палітыку.

У 2000 годзе ён прыняў удзел у стварэнні кааліцыі левых і цэнтрысцкай партый. На парламенцкіх выбарах сацыял-дэмакратычны блок Бразаўскаса атрымаў 51 месца ў Сейме. Урадавую кааліцыю склалі Саюз лібералаў Літвы і «Новы саюз». На аб'яднальным з'ездзе ў студзені 2001 г. Дэмакратычная партыя працы Літвы і Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы (СДПЛ) аб'ядналіся. Старшынём новага аб'яднання – Сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы быў абраны Бразаўскас.

У ліпені таго ж года пасля распаду правацэнтрысцкай кааліцыі і адстаўкі ўрада Сейм зацвердзіў Бразаўскаса на пасаду прэм'ер-міністра. Ён заставаўся на пасадзе прэм'ер-міністра да чэрвеня 2006 года.

Бразаўскас, які яшчэ раз пакінуў высокую пасаду, захаваў свой уплыў у партыі.

Ён быў узнагароджаны вышэйшымі ордэнамі 15 дзяржаў, іншымі адрозненнямі і ўзнагародамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі80

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Нахабна ўсё знішчылі». Мінчанка ў шоку ад кветкавых вандалаў у двары3

«У падвале, на голай плітцы». Людзі абураныя ўмовамі ўтрымання жывёл у кантактным заапарку ў Полацку3

На Шчучыншчыне сталі прамыслова выпускаць грыбную расаду1

З віцебскага дома, каля якога размыла грунт, адселяць жыхароў

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі80

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць